Перайсці да зместу

Ганна Віктараўна Красуліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Віктараўна Красуліна
Нараджэнне 18 верасня 1969(1969-09-18) (55 гадоў)
Муж Яўген Аляксандравіч Красулін[d][2]
Член у
Адукацыя

Ганна Віктараўна Красуліна (нар. 18 верасня 1969, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык.

Нарадзілася 18 верасня 1969 года ў Чалябінскай вобласці РСФСР. Вучылася на факультэце філалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў магістратуры факультэта дзяржаўнага кіравання МДУ. Падчас вучобы ў Маскве пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Яўгенам Красуліным[6].

У 2002 годзе пераехала на радзіму мужа ў Беларусь. Працавала ў буйной міжнароднай кампаніі, адкуль яе звольнілі па палітычных матывах пасля пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Пасля гэтага не магла ўладкавацца[6].

З падачы мужа прыйшла ў Аб'яднаную грамадзянскую партыю, якая прапанавала інфармацыйную дапамогу ў такіх сітуацыях. Там ёй прапанавалі дапамагаць ствараць адзін з інфармацыйных праектаў партыі, над якім яна пасля і працавала. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў Красулінай на час выбарчай кампаніі 2010 года стаць прэс-сакратаркай Яраслава Раманчука. Пазней на той жа пазіцыі працавала ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі[6].

У 2020 годзе Ганна Красуліна выйшла з грамадзянства Расіі і атрымала грамадзянства Беларусі. Улетку таго ж года яна на добраахвотніцкіх пачатках далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай, а затым стала яе прэс-сакратаркай[6].

У студзені 2024 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь аб’явіў пра спецыяльную вытворчасць па справе 20 незалежных аналітыкаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фармаванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці»[7]. Ганну Красуліну асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў)[8]. 24 кастрычніка КДБ унёс Красуліну і іншых фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай» у «спіс тэрарыстаў»[9].

  1. https://www.dw.com/ru/%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%83%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B0-%D0%BC%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D0%B5%D1%89%D0%B5-%D0%BD%D0%B5-%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B5%D1%82-%D0%BE-%D0%BC%D0%BE%D0%B5%D0%B9-%D0%B2%D1%8B%D1%81%D1%8B%D0%BB%D0%BA%D0%B5-%D0%B8%D0%B7-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8/a-46291693
  2. https://nina.nashaniva.com/?c=ar&i=220718&lang=be
  3. https://twitter.com/Tsihanouskaya/status/1368900962044293125
  4. https://tsikhanouskaya.org/en/team
  5. https://www.golosameriki.com/a/krasulina-interview/6254695.html
  6. а б в г «Захват самолета Протасевича готовился под Светлану». Большое интервью с пресс-секретарем Тихановской Анной Красулиной (руск.). Зеркало (1 снежня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2024.
  7. СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай. Наша Ніва (25 студзеня 2024). Праверана 19 сакавіка 2024.
  8. Ганна Красуліна — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 27 кастрычніка 2024.
  9. КДБ уключыў 20 палітолагаў у спіс «тэрарыстаў» . Наша Ніва (26 кастрычніка 2024). Праверана 26 кастрычніка 2024.