Ганна Карына
Ганна Карына | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | дацк.: Hanne Karin Bayer[7] |
Род дзейнасці | спявачка, кінарэжысёр, раманіст, сцэнарыст, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса, пісьменніца, актрыса, рэжысёр |
Дата нараджэння | 22 верасня 1940[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2019[4][5][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Daniel Duval[d], Dennis Berry[d], Жан-Люк Гадар і Pierre Fabre[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Карына (фр.: , дацк.: Anna Karina; сапраўднае імя — Ханна Карын Бларке Баер, Hanna Karin Blarke Bayer; 22 верасня 1940, Фрэдэрыксберг, Данія — 14 снежня 2019, XIV акруга Парыжа, Парыж, Францыя) — дацкая і французская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыстка, спявачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Карына нарадзілася ў Капенгагене ў сям’і капітана. Яе бацькі развяліся, і яна правяла першыя гады ў сям’і сваёй бабулі. З 8 гадоў яна жыла з маці. У 14 гадоў пачала кар’еру спявачкі ў кабарэ, выступала ў камерцыйных радыёпраграмах і здымалася ў кароткаметражных фільмах.
Першай яе значнай роляй у кіно была роля ў фільме «Дзяўчына ў чаравічках», які быў прадстаўлены на Канскім кінафестывалі.
У 1958 годзе пераехала ў Парыж, дзе па парадзе П’ера Кардэна і Како Шанэль прыняла псеўданім Ганна Карына адсылаючы да гераіні рамана Льва Талстога «Ганна Карэніна».
У 1959 годзе пасля здымак у рэкламным роліку мыла на яе звярнуў увагу Жан-Люк Гадар, які прапанаваў ёй роля ў сваім фільме. У 1961 годзе знялася ў яго ў фільме «Жанчына ёсць жанчына».
3 сакавіка 1961 года выйшла замуж за Гадара і пражыла з ім у шлюбе да 1967 года. Да таго часу яна здымалася і ў фільмах іншых рэжысёраў, такіх як Лукіна Вісконці, Райнер Фасбіндэр, Марта Месараш. У 1973 годзе як рэжысёр паставіла фільм «Жыць разам», але гэты фільм ухвалы гледачоў не атрымаў.
Пасля разводу з Годарам Ганна Карына атрымала вядомасць і як тэатральная актрыса, выступіўшы ў галоўнай ролі ў спектаклі «Манахіня» паводле Дэні Дзідро. Пазней яна знялася ў фільме Жака Рывета «Сюзана Сіманен, манашка Дэні Дзідро».
Пасля растання з Гадарам Ганна Карына яшчэ тройчы выходзіла замуж — за акцёраў П’ера Фабра (у 1968 годзе), Даніэля Дзюваля (у 1978 годзе) і Дэніса Бэры (у 1982 годзе).
Яна напісала чатыры раманы: «Vivre ensemble» (1973), «Golden City» (1983), «On n’achète pas le soleil» (1988) і «Jusqu’au bout du hasard» (1998).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anna Karina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna Karina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.lesgensducinema.com/affiche_acteur.php?mots=anna+karina&nom_acteur=Karina%20Anna&ident=20875&debut=0&record=4 — 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Anna Karina, légendaire actrice de la Nouvelle Vague, est morte — Le Monde. Праверана 17 снежня 2019.
- ↑ Anna Karina // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Les obsèques d’Anna Karina seront célébrées au Père-Lachaise
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror Праверана 14 мая 2022.