Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
| Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 23 верасня 1953 (72 гады) | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Лаўрукевіч Ганна Мікалаеўна (нар. 23 верасня 1953, в. Аргелаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе скончыла 8 класаў у Доктаравічскай сярэдняй школе.[1]
Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча, Валагоцкі малочны інстытут (інжынер-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, медсястрой Дзятлаўскай бальніцы Гродненскай вобласці, апаратчыкам хімводаачысткі Нарачанскага масларобнага сыраробнага заводу, інжынерам-хімікам, тэхнолагам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам Слуцкага сыраробнага камбіната, дырэктарам Салігорскага гармалзавода, генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Мяса-малако», старшынёй Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» (2003—2008).
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання — Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў (Салігорская сельская выбарчая акруга № 76)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Салігорска (2003), Ганаровай казачкай Краснадарскага края.
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2000)
- Ордэн Святой роўнаапостальнай Вялікай Княгіні Вольгі ІІІ ступені
- Медаль Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва»
- Нагрудны знака «Выдатнік бытавога абслугоўвання»
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2024. Праверана 12 мая 2017.
- ↑ http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=36367&prilid=36361(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Жанчыны-палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Старшыні Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Салігорска