Ганна Сяргееўна Хітрык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Хітрык
Партрэт
Г. Хітрык у спектаклі «Translations»
Род дзейнасці: актрыса, спявачка
Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1980(1980-06-25) (39 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Ганна Хітрык на Вікісховішчы

Ганна Хітрык (нар. 25 чэрвеня 1980) — актрыса мінскага Купалаўскага тэатра, вакалістка гурта «Дзецідзяцей».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 года. У 19982001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатра. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада.

З 2001 года іграе ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 года ў Тэатры юнага гледача.

У 2005 годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна з’яўляецца вакалісткай. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры ветэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «Дзецідзяцей».

У 2017 годзе з сям’ёй пераехала ў Ізраіль.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]