Ганна Юр’еўна Новік
Выгляд
| Ганна Юр’еўна Новік | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 17 снежня 1990 (34 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтэса |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Га́нна Ю́р’еўна Но́вік (нар. 17 снежня 1990, г. Гомель) — беларуская паэтэса. Сяброўка Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Навучалася на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень», «Літаратурнай Гомельшчыне», газетах «Раніца», «Экалагічны веснік», «Гомельскі ўніверсітэт», «ЛіМ», міжнародным альманаху «Сланечнік». Удзельнічала ў выданні інфармацыйна-культурнага лістка «Толькі разам»[1].
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Зборнік вершаў:
- «Сумёты агню». — Мн. : «Ковчег», 2010. — 107 с.
Часопісы:
- «Літаратурныя Гомельшчына» — 2009.
- «Дзеяслоў» — 2012 — 3 (58) Архівавана 12 жніўня 2016.
- «Маладосць» — 2010 №9.
- «Верасень» — 2013. — №9 — с.7-13
- «Палац». — 2013. — №1