Ганчароўка (Бабруйскі раён)
Выгляд
Вёска
Ганчароўка
| ||||||||||||||||||||||||||
Ганчаро́ўка[1] (трансліт.: Hančaroŭka, руск.: Гончаровка) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета. Размешчана паблізу шашы Бабруйск — Магілёў.
Заснаваная ў 1925 на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак. У 1934 быў створаны калгас «Сталінская перамога», у 1967 да Ганчароўкі далучылі в. Новая Вёска. На вясковых могілках знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі, у 1975 пастаўлены помнік-абеліск.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. –Мн., 1998. — с.196
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганчароўка (Бабруйскі раён)