Ганьцзян
Выгляд
| Гань | |
|---|---|
| кіт. 赣江 | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 758 км |
| Басейн | 81 600 км² |
| Расход вады | каля 2 300 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 25°36′07″ пн. ш. 115°47′17″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Паянху |
| • Каардынаты | 29°44′51″ пн. ш. 116°12′42″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Возера Паянху |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Цзянсі |
|
|
|
|
|
|
Ганьцзя́н (кіт.: 赣江) — рака на паўднёвым усходзе Кітая, у сістэме ракі Янцзы.
Даўжыня каля 760 км, плошча вадазборнага басейна каля 82 тыс. км². Бярэ пачатак некалькімі вытокамі ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна па міжгорнай раўніне, упадае ў возера Паянху. Сярэдні расход вады каля 2300 м³/с. Асноўныя прытокі: Юанышуй, Цзіньцзян і Ляошуй (левыя). Паўнаводная на працягу ўсяго года, максімальны сцёк летам (мусонныя дажджы). На Ганцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). - С. 36.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гань (кіт.)