Харун ар-Рашыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарун аль-Рашыд)
Перайсці да: рух, знайсці
Харун ар-Рашыд
هارون الرشيد
Harun Al-Rashid and the World of the Thousand and One Nights.jpg
Багдадскі халіф
14 верасня 786 — 24 сакавіка 809
Папярэднік: аль-Хадзі
Пераемнік: аль-Амін
 
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 17 сакавіка 763(0763-03-17)
Рэй
Смерць: 24 сакавіка 809(0809-03-24) (46 гадоў)
Тус, Харасан
Пахаванне: Палац «Хамід ібн Гахтабі», Мешхед
Род: Абасіды
Бацька: Мухамад ібн Мансур аль-Махдзі
Маці: аль-Хайзуран
Жонка: Zubaidah bint Ja`far[d]
Дзеці: аль-Амін
аль-Мамун
аль-Мутасім

Хару́н ар-Рашы́д, ці Гару́н ар-Рашы́д (Харун Справядлівы; араб. هارون الرشيد بن محمد بن المنصور‎‎ Hārūn ar-Rašīd ben Muḥammad ben al-Manṣūr; люты 766, Рэй (ці 27 сакавіка, 763) — 24 сакавіка 809, Тус) — арабскі халіф, кіраўнік Абасідскага халіфата ў 78614 верасня) — 809 гадах. Папулярны герой арабскага фальклору.

Стаў халіфам і кіраваў з дапамогай візіраў з сям'і Бармакідаў, якія былі прадстаўнікамі іранскай феадальнай арыстакратыі, а пасля іх адхілення ў 803 годзе стаў кіраваць аднаасобна.

Кіраванне халіфа Харуна ар-Рашыда адзначылася эканамічным і культурным росквітам, ён заснаваў у Багдадзе вялікі ўніверсітэт і бібліятэку, заахвочваў заняткі навукамі, паэзіяй і музыкай. Да Харуна ар-Рашыда быў набліжаны паэт Абас ібн аль-Ахнаф, прадстаўнік пакалення, які адмовіўся ад кананізаваных форм даісламскай паэзіі.

Пры Харуне ар-Рашыдзе у Халіфаце дасягнулі значнага развіцця сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль і культура (пераважна літаратура), але разам з тым азначыліся прыкметы яго распаду (антыўрадавыя паўстанні ў Дэйлеме, Сірыі і іншых абласцях).

Халіф працягваў барацьбу з Візантыяй, распачатую да яго. Памёр у 809 годзе ў час ваеннага паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра (паўстанне Рафі ібн Лейса ў Сярэдняй Азіі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Абасіды