Гарыца
Гарыца | |||||||||||||||||
Гарыца ляжачая (Sagina procumbens) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
|
Гары́ца[3][4] (Sagina) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія, распасцёртыя або прыўзнятыя, галінастыя, вышынёй 4—25[4] см. Лісце простае, суцэльнае, дробнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае ці шылападобнае, супраціўнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, адзіночныя, у пазухах або ў суквеццях. Колер кветак белы, зеленаваты. Зрэдку колер кветак жоўты і інш. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны пераважна ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, у гарах Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і ў Новай Зеландыі. Растуць на поймавых і вільготных лугах, на ўскрайках балот, па берагах вадаёмаў.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 30[4] (19[5]) відаў.
Згодна з The Plant List:
- Sagina apetala Adr.
- Sagina chilensis Naudin
- Sagina ciliata (Greene) A. Heller
- Sagina decumbens (Elliott) Torr. & A. Gray
- Sagina glabra (Willd.) Fenzl
- Sagina humifusa (Cambess.) Fenzl ex Rohrbach in Martius
- Sagina japonica (Sw.) Ohwi
- Sagina maritima G.Don
- Sagina maxima A. Gray
- Sagina micropetala Rauschert
- Sagina nivalis (Lindblad) Fr.
- Sagina nodosa (L.) Fenzl — Гарыца вузлаватая[4]
- Sagina × normaniana Lagerh.
- Sagina pilifera (DC.) Fenzl
- Sagina procumbens L. — Гарыца ляжачая, ці Макрэц, ці Астрыца, ці Астрыцы, ці Гарыца, ці Гарыцы[4]
- Sagina sabuletorum (J.Gay) Lange
- Sagina saginoides (L.) H.Karst.
- Sagina subulata (Sw.) C.Presl — Гарыца шылападобная[4]
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ Sagina // The Plant List (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 77.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мшанка — род Sagina: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sagina // The Plant List (англ.)
- Род сагина (мшанка) — Sagina L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)