Тэакратыя

З пляцоўкі Вікіпедыя

Тэакратыя — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой кіраўнік дзяржавы з'яўляецца таксама кіраўніком рэлігійнага інстытута і, такім чынам, канцэнтруе ў руках свецкую і духоўную ўладу. Прыкладам сучаснай тэакратыі з'яўляецца Ватыкан. Некаторыя даследчыкі адносяць да тэакратый таксама Вялікабрытанію і Саудаўскую Аравію.