Геклен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Геклен
фр. Guesclin
0 0529 Fort du Guesclin - Bretagne.jpg
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча0,009 км²
Насельніцтва2 чал.
Шчыльнасць насельніцтва222,22 чал./км²
Размяшчэнне
48°41′48,60″ пн. ш. 1°53′46″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБрэтань
Геклен (Францыя)
Геклен
Геклен
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гекле́н (фр.: Guesclin) — востраў і крэпасць каля паўночна-усходняга ўзбярэжжа Брэтані (Францыя). Плошча — 0,009 км². З'яўляюцца прыватнай маёмасцю. У крэпасці жыве сям'я ўладальніка.

Востраў Геклен месціцца ў 9 км на паўночны ўсход ад Сен-Мало, усяго ў 228 м ад мацерыковага ўзбярэжжа. Уяўляе сабою гранітны выступ. У 1026 г. сям'я брэтонскіх феадалаў Гекленаў узвяла на ім замакданжон з 3 вежамі. У XIII ст. пасля нападу англічан Геклены перасяліліся на мацярык.

Падчас Сямігадовай вайны замак быў перабудаваны ў крэпасць для абароны ўзбярэжжа ад брытанскага флота. Але ў 1826 г., калі ваенная пагроза мінавала, востраў і крэпасць былі прададзены праз аўкцыён прыватным уладальнікам.

У гады Другой сусветнай вайны крэпасць зноў выкарыстоўвалася па ваеннаму прызначэнню нацысцкім камандаваннем, па загаду якога на Геклене ўсталявалі зенітныя гарматы. Пасля вайны Геклен быў перададзены ўладальнікам.

У нашы дні з'яўляецца прыватнай рэзідэнцыяй. Штогод на тэрыторыі крэпасці арганізуюцца фестывалі.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]