Генадзь Васілевіч Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Генадзь Васільевіч Рымскі (19 верасня 1936, Сталінград2000, Мінск) — беларускі вучоны і педагог, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, перакладчык мастацкай літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 верасня 1936 годзе ў Сталінградзе ў сям'і інжынера трактарнага завода і настаўніцы рускай мовы і літаратуры.

У 1946 годзе пераехаў у Беларусь. Пасля заканчэння мінскай СШ №11 стаў курсантам Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага радыётэхнічнага вучылішча (горад Гатчына). У вучылішчы пачаў займацца навуковай працай.

З 1960 года працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі: старшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі.

У 1965—1966 гады адным з першых у СССР распрацоўваў аўтаматычныя прылады распазнавання і ўводу ў ЭВМ графічнай інфармацыі складанай формы.

У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне аўтаматычнага кіравання.

У 1970 годзе перайшоў у Мінскі радыётэхнічны інстытут на пасаду дацэнта.

У 1972—1973 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Джорджтаўнскім (горад Вашынгтон) і Каліфарнійскім (горад Лос-Анжэлес) універсітэтах.

У 1979 годзе абраны загадчыкам кафедры.

У 1980 годзе ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М.Э.Баўмана абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Агульная тэорыя каранёвых траекторый і аўтаматызацыя даследаванняў сістэм кіравання на яе аснове".

У 1997 годзе быў прызнаны "Чалавекам года 97".

У 1998 годзе міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўключыў яго ў лік 2000 выдатных вучоных свету XX ст.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1969 годзе падрыхтавана першая манаграфія "Сістэмы пераўтварэння шматканальнай графічнай інфармацыі ў электрычныя сігналы".
  • 1994 годзе выдадзена манаграфія "Тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання: інтэлектуальныя САПР на базе вылічальных комплексаў і сетак".
  • 1995 годзе прысуджана прэмія Акадэміі навук Беларусі за цыкл работ "Агульная тэорыя каранёвых траекторый сістэм кіравання і аўтаматызацыя іх праектавання".
  • 1999 годзе падрыхтавана апошняя манаграфія "Каранёвыя метады даследавання інтэрвальных сістэм".

Усяго Генадзь Рымскі апублікаваў каля 300 навуковых прац.

У 1994 годзе ўзначаліў аддзел тэхнічных навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі, дзе з яго ўдзелам былі распрацаваны важнейшыя нарматыўныя дакументы па атэстацыі навуковых і педагагічных кадраў і ўкаранёны камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі.

З 1956 года стаў перакладаць творы беларускіх паэтаў на рускую мову.

У 1998 годзе ў Маскве выйшла кніга "Беларуская лірыка XIX-XX стагоддзяў у перакладах Генадзя Рымскага" (выдавецтва Літаратурнага інстытута імя М. Горкага). Гэтае выданне стала прыкметнай з'явай у культурным жыцці двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Гэта — першая за апошнія 12 гадоў прадстаўнічая кніга перакладаў многіх беларускіх паэтаў, выдадзеная ў Маскве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн.2001, С.511
  • Савік М. Мера духоўнага самавыяўлення // Голас Радзімы. 1998