Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў
| Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 8 верасня 1918 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 5 жніўня 1987 (68 гадоў) |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (8 верасня 1918, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — 5 жніўня 1987) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» А. Якабсана); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («Арфей спускаецца ў пекла» Т. Уільямса), Дэрвіш («У ноч зацьмення Месяца» М. Карыма).
Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідараў Ю. У. Някрасаў Генадзь Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Някрасаў Генадзь Канстанцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Росашы
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Выпускнікі Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. М. Астроўскага
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры тэатра Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці