Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі | |
---|---|
руск.: Фёдор Михайлович Достоевский | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Д., Друг Кузьмы Пруткова, Зубоскал, —ий, М., Летописец, М-ий, Н. Н., Пружинин, Зубоскалов, Ред., Ф. Д. і N.N. |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня (9 лютага) 1881[2][1][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mikhail Andreyevich Dostoevsky[d] |
Маці | Maria Fiodorovna Dostoïevskaïa[d] |
Жонка | Ганна Дастаеўская[d] і Maria Dostoevskaya[d] |
Дзеці | Любоў Дастаеўская[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, раманіст, эсэіст, навэліст, журналіст, філосаф, біёграф, пісьменнік, публіцыст, празаік |
Гады творчасці | 1844 — 1880 |
Кірунак | рэалізм |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
fedordostoevsky.ru (руск.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (руск.: Фёдор Михайлович Достоевский; 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821[1][2][…], Масква, Маскоўская губерня, Расійская імперыя[3][4] — 28 студзеня (9 лютага) 1881[2][1][…], Санкт-Пецярбург, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя[5][6][…]) — расійскі пісьменнік і філосаф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па ўласных словах Дастаеўскага, ён паходзіў з літоўскага шляхецкага роду Дастаеўскіх[7].
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1821 года ў Маскве. Быў другім з 7 дзяцей. Бацька, Міхаіл Андрэевіч, працаваў у лякарні для бедных. Бацька паходзіў са шляхецкай сям’і. Маці — Марыя Фёдараўна Нячаева — паходзіла з купецкага роду.
Калі Дастаеўскаму было 15, яго маці памерла ад сухотаў і бацька адправіў старэйшых сыноў, Фёдара і Міхаіла (які пасля таксама стаў пісьменнікам) у Пецярбург, у пансіён К. Ф. Кастамарава.
Пісьменнік хварэў на эпілепсію. Першы прыступ здарыўся ва ўзросце сямі гадоў.
1837 г. — год смерці яго маці і А. Пушкіна, творчасцю якога ён (разам з братам) захапляўся з маленства, год пераезду ў Пецярбург і паступлення ў вайскова-інжынернае вучылішча. У 1839 годзе ён атрымлівае вестку аб расправе над бацькам. За год да таго як кінуць вайсковую кар’еру Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Выходзіць у свет яго першы твор, «Бедныя людзі», і пісьменнік адразу здабывае папулярнасць. Але наступная кніга, «Двайнік», натыкаецца на неразуменне. Пасля публікацыі «Белых начэй» Дастеўскага арыштавалі (1849) за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку М.Петрашэўскага. Суд і наступны прысуд да пакарання смерцю (16 лістапада 1849) на Сямёнаўскай плошчы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка кары). У апошні момант асуджаным абвясцілі аб памілаванні, прызначыўшы пакараннем катаржныя працы. Адзін з прысуджаных да кары, Грыгор’еў, звар’яцеў.
Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омску. У 1854 годзе за добрыя паводзіны ён быў вызвалены з катаргі і адпраўлены радавым у сёмы лінейны сібірскі батальён. Служыў у крэпасці ў Сяміпалацінску, дайшоў да лейтэнанта. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога чыноўніка па спецыяльных даручэннях, на момант знаёмства — беспрацоўнага п’яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасля смерці яе мужа, ён ажаніўся з 33-гадоваю ўдавой. Менавіта перыяд зняволення і вайсковая службы былі паваротнымі у жыцці Дастаеўскага: з вальнадумца ён ператварыўся ў кансерватыўнага і глыбока пабожнага чалавека.
У 1859 годзе Дастаеўскія пакідаюць Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі разам з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вяртаецца ў Пецярбург, але таемнае назіранне за пісьменнікам не спыняецца да канца яго дзён. У перыяд з 1860 па 1866 гг.: ён працуе з братам ва ўласным часопісе, піша раманы «Занатоўкі з мёртвай хаты», «Зняважаныя і абражаныя», «Зімнія нататкі аб летніх уражаннях» і «Занатоўкі з падполля».
Паездка за мяжу з маладою эмансіпаванаю асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы, што называецца, узбіцца на капейку і ў той самы час — смерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэта час, калі Дастаеўскі адкрыў для сябе Захад, у выніку зненавідзеўшы яго.
У фінансавай нявыкрутцы Дастаеўскі піша раздзелы «Злачынства і пакарання», пасылаючы іх адразу ў часопісны набор, і яны друкуюцца з нумара ў нумар. Разам з тым ён абавязаны напісаць «Гульца», на што яму не стае фізічных сіл. Параіўшыся з сябрамі, Дастаеўскі наймае маладую стэнаграфістку, якая дапамагае справіцца з задачай. Раман «Злачынства і пакаранне» скончаны і аплачаны вельмі добра, але каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменнік выязджае за мяжу са сваёй памочніцай Ганнай Рыгораўнай — яго новай жонкай. Сніткіна ўладкавала жыццё пісьменніка, узяла на сябе ўсе фінансавыя пытанні яго дзейнасці, а з 1871 года Дастаеўскі назаўжды кідае рулетку.
У 1868 г. напісаў раман «Ідыёт».
Апошнія гады жыцця пісьменніка надзвычай плённыя: 1872 — «Нячысцікі», 1873 — пачатак «Дзённіка пісьменніка» (серыя фельетонаў, нарысаў, палемічных і публіцыстычных нататак), 1875 «Падлетак», 1876 — «Рахманая», 1879—1880 — «Браты Карамазавы».
Не зважаючы на тую вядомасць, якую Дастаеўскі атрымаў у канцы свайго жыцця, сапраўды вечная, сусветная слава прыйшла да яго па смерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ прызнаваў, што Дастаеўскі адзіны, хто здолеў яму растлумачыць, што такое чалавечая псіхалогія.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Даследуючы складаны і супярэчлівы чалавечы свет, свабода і ідэалы якога знішчаюцца аб’ектыўнымі ўмовамі быцця, Ф. Дастаеўскі бачыў перамогу добрага пачатку не ў знадворнай змене сацыяльнага асяроддзя, а найперш ва ўнутраным пераўтварэнні асобы. Апірышчам чалавеку служыць не столькі розум, колькі маральнае пачуццё, здольнае ўзвысіцца над эгаістычнымі і карыслівымі намерамі, дапамагчы знайсці сябе ў самаадданым служэнні іншым людзям. Без гэтага, на яго думку, немагчыма захаваць і развіць у сабе асабістасць. Ён лічыў, што калі хочаш жыць асэнсавана, трэба быць самім сабой, але жыць не для сябе. Перамагчы зло, што «тоіцца ў чалавецтве», можна толькі такім шляхам, хаця рэальнасць дасягнення гэтае мэты выклікала сумніў і ў самога пісьменніка. Рэвалюцыйны рух, пазбаўлены маральнай асновы, калі мэта апраўдвае сродкі, ён прызнаваў як антыгуманістычны. Дабро нельга навязваць сілаю, набыць коштам «благіх» учынкаў. Асабісты прыклад «дабра ў дзеянні» мацнейшы за любую тэорыю, любыя аргументы, і Дастаеўскі шукаў «станоўчага добрага чалавека». Пры ўсёй сваёй супярэчлівасці творчасць пісьменніка служыць гуманізму, барацьбе чалавецтва за ідэалы справядлівасці і дабра[8].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі — пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930
- Браты Карамазавы: Раман у чатырох частках з эпілогам. Перакладчык: Пётр Жаўняровіч. — Выдавецтва: «Янушкевіч», 2017. — 890 с. (электроннае выданне)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Белкин А. А. Достоевский Ф. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ а б в г д А. Кирпичников Достоевский, Федор Михайлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 72–81.
- ↑ а б А. Кирпичников Достоевский, Федор Михайлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 72–81. Праверана 14 лістапада 2021.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 18 лютага 2024.
- ↑ а б Бороздин А. К. Достоевский, Федор Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 608–670.
- ↑ а б http://www.sciencedirect.com/science/article/pii/0304347981900478
- ↑ Артыкул Алеся Кажэдуба «Родом от Данилы Ртищева» на сайце «Литературной газеты»: Анна Григорьевна Достоевская написала в 1897 г. священнику в село Достоево на Брестчине: «Мой покойный муж Фёдор Михайлович Достоевский много раз говорил мне, что его род происходит из (исторической) Литвы от пинского маршалка Достоевского, избранного в сейм в 1598 г. Пётр Достоевский и его потомки жили в Достоеве».
- ↑ Чалавек і грамадства (1998)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 60—61.
- Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч // Чалавек і грамадства: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі
- Фёдар Дастаеўскі на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1821 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Фёдар Дастаеўскі
- Ваенныя Расійскай імперыі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Эсэісты Расіі
- Эсэісты паводле алфавіта
- Манархісты Расіі
- Петрашэўцы
- Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці
- Прысуджаныя да смяротнага пакарання
- Постаці Старой Русы
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Памерлі ад эпілепсіі
- Постаці Омска