Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Юрый Уладзіміравіч Сідараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2004 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Зоя Васілеўна Асмалоўская |
Дзеці | Алена Юр’еўна Сідарава |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, выкладчык універсітэта |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0796701 |
Ю́рый Уладзі́міравіч Сі́дараў (8 мая 1927, с. Рап’ёўка, цяпер Саратаўская вобласць, Расія — 9 студзеня 2004) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1945 годзе паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, якое скончыў у 1949 годзе. Пяць гадоў працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1954 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларускай ССР[1]. Адначасова з 1968 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2]. Памёр 9 студзеня 2004 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Зоя Васілеўна Асмалоўская (1928—2012) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Дачка — Алена Сідарава — акцёрка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Заслужаная артыстка Беларусі (2013).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці Юрыя Сідарава ўласцівыя лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры нутранай напружанасці, дакладнасць дэталяў, пластычнасць мастацкага вобраза[2].
Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камедыйных роляў. Ролі ў беларускім рэпертуары тэатра імя Максіма Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» Канстанціна Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» Аркадзя Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» Алеся Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле Васіля Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры » Льва Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі », «Ягор Булычоў і іншыя », «На дне » Максіма Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» Максіма Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра », «Макбет » Уільяма Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Фрыдрыха Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Джэрома Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Чынгіза Айтматава і К. Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Жана Ануя), Фушэ («Вячэра» Жана-Клода Брысвіля) і інш. Удзельнічаў у тэлевізійных і радыёспектаклях[2].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 — Каханнем трэба даражыць — эпізод
- 1960 — Вясновыя навальніцы — Косця
- 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод
- 1967 — Побач з вамі — аднапалчанін
- 1973 — Корцік — Свірыдаў
- 1973 — Бронзавая птушка — Свірыдаў
- 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Свірыдаў
- 1974 — Полымя — член стаўкі
- 1974 — Чатыры нядзелі
- 1980 — Атланты і карыятыды
- 1980 — Першай па расе прайшла прыгажуня
- 1981 — Адзіны мужчына — Сцякольнікаў
- 1998 — Дзень поўні
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Народны артыст Беларусі (1977). Кавалер двух ордэнаў «Знак Пашаны», Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Францыска Скарыны (2002).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску на доме № 9 па вуліцы Раманаўская Слабада, дзе Юрый Сідараў жыў у 1970—2004 гадах, усталяваная памятная дошка.
Зноскі
- ↑ Юрий Сидоров (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2019. Праверана 21 лютага 2019.
- ↑ а б в Бур’ян Б. 2002, с. 368.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Бур’ян. Сідараў Юрый Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск: БелЭн, 2002. — С. 368. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сідараў Юрый Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскім павеце
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы