Генадзь Паўлавіч Аляксеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Паўлавіч Аляксеенка
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000

Нараджэнне 30 мая 1952(1952-05-30)[1] (71 год)
Партыя
Адукацыя

Генадзь Паўлавіч Аляксеенка (нар. 30 мая 1952, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сярэдняй школе № 2 Чавус. Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі педінстытут на фізіка-матэматычны факультэт, але па шэрагу абставін пакінуў вучобу. Праз некаторы час паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры, які скончыў у 1978 годзе. У 1993 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. Член Партыі камуністаў Беларускай.

Прпцаваў настаўнікам, а потым і дырэктарам сярэдняй школы № 1 г. Чавусы, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, дырэктарам культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту», быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму і першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Працуе ў Мінскім аб’яднаным спартыўным клубе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Чавускай выбарчай акругі № 175 Магілёўскай вобласці[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 23

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]