Генрык Бэта
Генрык Бэта | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | драматург, пісьменнік, пчаляр |
Месца працы | |
Нараджэнне |
7 лістапада 1886 |
Смерць |
1 кастрычніка 1965 (78 гадоў) |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрык Бэта (7 лістапада 1886 — 1 кастрычніка 1965; Псеўданімы: H.Biarozka; Бярозка; Генрык Бярозка) — беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з-пад Сухаволі Сакольскага павета (сучасн. Падляскае ваяводства, Польшча). Скончыў духоўную семінарыю ў Сейнах, дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі літоўскага духавенства. У 1908—1912 вучыўся ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, сярод беларускіх семінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжывання роднай мовы ў душпастырскай дзейнасці.[1] Затым прафесар духоўнай семінарыі ў Сейнах,[2] у 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў Ломжы. Віцэ-афіцыял Ломжынскай кафедральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасінадальных экзаменатараў. Напярэдадні Другой сусветнай вайны працаваў на пасадзе рэктара Місіянерскага інстытута ў Ломжы. Быў сталым падпісчыкам газеты «Chryścijanskaja Dumka». У гады вайны і ў пасляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю, гаспадарчымі і грамадскімі справамі. З 1952 служыў пробашчам у парафіі Чыжаў Ломжынскай дыяцэзіі. У 1956 г. абраны прасінадальным экзаменатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.[3]
Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на беларускай мове (лацінкай) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы вулля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года. Супрацоўнічаў з каталіцкай газетай «Biełarus», рэдакцыя якой выдала ў 1915 асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).[1]
Зноскі
- ↑ а б Наша вера. 2003. № 2(24).
- ↑ Я. Станкевіч. З гісторыі Беларусі. Мюнхен. 1958. С. 71.
- ↑ Беларускія рэлігійныя дзеячы…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3.
- Саламевіч І. У. Бярозка (сапр. Бэта) Генрык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Генрык Бэта ў Вікікрыніцах | |
Генрык Бэта на Вікісховішчы |