Генрых II Бурбон-Кандэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генрых II Бурбон Кандэ)
Генрых II дэ Бурбон-Кандэ
фр.: Henri de Bourbon, prince de Condé
Генрых II дэ Бурбон Кандэ. Партрэт невядомага мастака. Музей Кандэ, Шанціі.
Генрых II дэ Бурбон Кандэ. Партрэт невядомага мастака. Музей Кандэ, Шанціі.
Сцяг3-і прынц Кандэ
1 верасня 1588 — 26 снежня 1646
Папярэднік Генрых I Бурбон
Пераемнік Людовік II дэ Бурбон

Нараджэнне 1 верасня 1588(1588-09-01)[1]
Смерць 26 снежня 1646(1646-12-26)[1] (58 гадоў)
Род прынцы Кандэ[d]
Бацька Henri, Prince of Condé[d]
Маці Charlotte Catherine de La Trémoille[d]
Жонка Charlotte Marguerite de Montmorency[d][2]
Дзеці Armand de Bourbon, Prince of Conti[d], Louis, Grand Condé[d] і Anne-Geneviève de Bourbon[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць каталіцкі святар
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры II дэ Бурбон (фр.: Henri de Bourbon; 1 верасня 1588 — 26 снежня 1646) — 3-і прынц дэ Кандэ, 1-ы герцаг дэ Манмарансі з 1633 года, 3-і герцаг Энгіенскі з 1588—1621, герцаг дэ Шатару.

Стаў прынцам дэ Кандэ неўзабаве пасля свайго нараджэння, якое адбылося ўжо пасля смерці бацькі, прынца Генрыха I.

Ён ажаніўся з Шарлотай-Маргарытай дэ Манмарансі ў 1609 годзе. Паколькі яго жонка стала аб’ектам заляцанняў і нясціплай увагі Генрыха IV, яму прыйшлося часова бегчы з жонкай з краіны.

Меў трох дзяцей, якія сталі аднымі з галоўных удзельнікаў Фронды:

  1. Ганна Жэнеўева дэ Бурбон-Кандэ (16191679), у шлюбе з Генрыхам II Арлеанскім, герцагам Лангвіль.
  2. Людовік II дэ Бурбон (16211686), вядомы як Вялікі Кандэ, спадчыннік бацькі, 4-ы герцаг Энгіенскі ў 1621—1646 гадах.
  3. Арман дэ Бурбон (16291666), 1-ы прынц Канці з 1629 года.

Вядомы гістарычны анекдот, які нібыта словамі прынца Кандэ дэманструе палітычную сітуацыю ў Францыі часоў кіравання Людовіка XIII: «Прынц Кандэ неяк распавядаў пра адзін медаль, што некалі належаў яму. На правым баку яго быў выбіты профіль Людовіка XIII са звычайным надпісам: „Rex Franc. et Nav.“ („Кароль Францыі і Навары“); а на адваротным — профіль кардынала Рышэльё, акружаны словамі: „Nil sine consilio“ („Не дзейнічай не параіўшыся“)».

У «Мемуарах» Франсуа дэ Ларошфуко прынцу дадзена вельмі неадназначная характарыстыка: «Прынц Кандэ, вялікі палітык, выдатны прыдворны, але да асабістых спраў належаў больш, чым да дзяржаўных, усе свае дамаганні абмяжоўваў толькі адным — узбагачацца»[3].

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Henri II de Bourbon de Condé // Genealogics — 2003.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Ларошфуко 1971, с. 32.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]