Георгій Іванавіч Сідарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Іванавіч Сідарэнка
Sidorenko.jpg
Дата нараджэння 21 жніўня 1925(1925-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2014(2014-09-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, кардыёлаг
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы Беларускі НДІ кардыялогіі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1975 Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Медаль «За адвагу»

Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. З 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1985). Заслужаны вынаходнік БССР (1990). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навукова-практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння. 

Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 за цыкл работ «Стварэнне новых метадаў і апаратуры для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на аснове мікрапрацэсарных і камп'ютарных тэхналогій».
  •  Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975)
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985),
  • Ордэн Айчыны III ступені (2000).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кибернетика и терапия. М.: Наука, 1970.
  • Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (в соавт.).
  • Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (в соавт.).
  • Психофизические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (в соавт.).
  • Инструментальные методы исследований в кардиологии. Мн., 1994 (в соавт.).
  • Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (в соавт.).
  • Руководство по кардиологии. Мн., 2003 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]