Георгій Ціханавіч Кавалеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Ціханавіч Кавалеўскі
Дата нараджэння 15 красавіка 1918(1918-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2008(2008-05-24) (90 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Георгій Ціханавіч Кавалеўскі (15 красавіка 1918, в. Мацюшына Сцяна, Лепельскі раён — 24 мая 2008) — беларускі вучоны-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1950), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча (1936), Віцебскі педагагічны інстытут (1940), Усесаюзны завочны фінансавы інстытут (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1950).

Працаваў настаўнікам ва Ушацкім раёне, дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы. З 1950 года — загадчык кафедры, з 1951 — намеснік дырэктара Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. Узначаліваў Інстытут эканомікі Акадэміі навук БССР (1952—1964), працаваў там загадчыкам сектара палітэканоміі (1964—1973), загадчыкам кафедры палітэканоміі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вузаў пры БДУ імя Леніна (1973—1978).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гадах, старшыня бюджэтнай камісіі Вярхоўнага Савета. У 1960—1964 гг. прадстаўляў БССР у Еўрапейскай эканамічнай камісіі.

Аўтар звыш 70 навуковых работ, сярод якіх манаграфіі «Пытанні аплаты працы ў калгасах Беларусі» (1959), «Катэгорыі і законы размеркавальных адносін сацыялізму» (1968), «Кошт ва ўмовах сацыялізму» (1971), «Формы чыстага даходу пры сацыялізме» (1973), «Заканамернасць утварэння кошту пры сацыялізме» (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1998. — Т. 7 : Застаўка-Кантата. — С. 392.
  • Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 569.
  • Ковалевский Георгий Тихонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 498.