Георг Ом

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георг Сымон Ом
ням.: Georg Simon Ohm
Georg-simon-ohm2.jpg
Дата нараджэння

16 сакавіка 1789(1789-03-16)[1]

Месца нараджэння

Эрланген

Дата смерці

6 ліпеня 1854(1854-07-06) (65 гадоў)

Месца смерці

Мюнхен

Грамадзянства

Германія

Род дзейнасці

фізік, матэматык, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

фізіка

Месца працы

Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна

Альма-матар

Універсітэт Эрлангена

Навуковы кіраўнік

Карл Крысціян фон Лангсдорф[d]

Вядомы як

першаадкрывальнік закона Ома

Узнагароды і прэміі:

Медаль Коплі

Commons-logo.svg Георг Сымон Ом на Вікісховішчы

Георг Сімон Ом (ням.: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1787, Эрланген - 7 ліпеня 1854, Мюнхен) — нямецкі фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце (1805-06), затым працаваў настаўнікам у Готштаце (Швейцарыя; 1806-09). Самастойна падрыхтаваў і абараніў у Эрлангене доктарскую дысертацыю (1811). Выкладаў у Бамбергу (1813-1817), Кёльне (1817-28), Берліне (1828-1833). З 1833 года дырэктар Політэхнічнай школы ў Нюрнбергу, з 1849 года прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па электрычнасці, оптыцы, крышталяоптыцы, акустыцы. Правёў серыю дакладных эксперыментаў, усталяваў у 1826 годзе асноўны закон электрычнага ланцуга (закон Ома) і даў у 1827 годзе яго тэарэтычнае абгрунтаванне. З 1830 года займаўся акустыкай. У 1843 годзе паказаў, што найпростае слыхавое адчуванне выклікаецца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі. У 1881 годзе імем Ома названа адзінка электрасупраціўлення. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1842).

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]