Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт
Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg
Арыгінальная назва Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg
Заснаваны 1742
Рэктар Карл-Дытэр Груске
Студэнты 27 299 (2009/10 год)
Прафесары 550 (2010)
Выкладчыкаў 12 000 (2010)
Размяшчэнне Эрланген, Нюрнберг
Сайт uni-erlangen.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт (афіцыйна Універсітэт Фрыдрыха і Аляксандра ў Эрлангене і Нюрнбергу, ням.: Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg) — універсітэт у Германіі. Быў заснаваны герцагам Фрыдрыхам Брандэнбург-Байрайцкім у 1742 годзе ў Байрайце, а ў 1743 годзе пераведзены ў Эрланген. Сродкі ўніверсітэта, першапачаткова вельмі абмежаваныя, паступова пашыраліся; шмат для ўніверсітэта было зроблена маркграфам Аляксандрам; універсітэт, з прычыны гэтага, носіць імя Фрыдрых — Аляксандраўскага. З 1889 года ўніверсітэт размяшчаецца ў адмыслова збудаваным для яго будынку. У былым маркграфскім палацы знаходзіцца ўніверсітэцкая бібліятэка (180 тыс. томаў, 1700 рукапісаў, калекцыя рысункаў галандскіх і нямецкіх вялікіх майстроў — Дзюрэра і інш.). У адмысловых будынках размяшчаюцца анатамічны, заолага-заатамічны, фізічны і фармакалагічны інстытуты і хімічная лабараторыя. Іншыя дапаможныя ўстановы ўніверсітэта: шпіталь, хірургічная, афтальмалагічная і акушэрская клінікі, патолагаанатамічны і фізіялагічны інстытуты, мінералагічны кабінет, батанічны сад. У 1901 годзе ва ўніверсітэце было студэнтаў — 977, слухачоў — 17, навучальнікаў было — 60. Перад універсітэтам помнік заснавальніку ўніверсітэта маркграфу Фрыдрыху.

У наш час ва ўніверсітэце навучаецца больш за 25 000 студэнтаў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт[правіць | правіць зыходнік]