Герб Парагвая
Выгляд
| Герб Парагвая | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Суб’ект | Парагвай |
| Зацверджаны | 1820 |
| Заснаванне | 1820 |
Герб Парагвая — адзін з дзяржаўных сімвалаў Парагвая. Яго першы варыянт датуецца 1820 годам, калі краінай кіраваў дыктатар Франсія. Герб мае круглявую форму, белы задні фон і чорны контур. Уздоўж яго цягнецца больш тоўстая чырвоная паласа, якая змяшчае жоўты надпіс República del Paraguay. У цэнтры — жоўтая пяціканцовая зорка на круглым блакітным фоне, апраўленая з левага боку зялёнай пальмавай галінкай, а з правага — зялёнай аліўкавай галінкай.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
