Герб Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў
Герб Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Заснаванне | 1985 |
Герб Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў афіцыйна быў прыняты ў 1985 г., адразу ж пасля стварэння тэрыторыі. Да 1985 г. выкарыстоўваўся герб Фалклендскіх астравоў.
Герб Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў складаецца са шчыта, пакрытага белымі і блакітнымі ромбамі, які змяшчае трохвугольнік зялёнага колеру, у якім знаходзіцца залаты леў, які трымае паходню, і дзве жоўтых зоркі. Леў з паходняй уяўляе Вялікабрытанію і адкрыццё астравоў. Белыя і блакітныя ромбы ўзяты з герба Джэймса Кука, першаадкрывальніка астравоў.
Шчытатрымальнікамі выступаюць марскі леў і золатавалосы пінгвін, якіх шмат водзіцца на астравах. Над шчытом узвышаецца паўночны алень, ад двух статкаў паўночнага аленя, выяўленых на астравах Паўднёвай Георгіі. Марскі леў стаіць на гары, у той час як пінгвін стаіць на лёдзе.
Пад шчытом размешчаны дэвіз Leo Terram Propriam Protegat (лац.: «Няхай леў абароніць сваю краіну»).
Герб таксама намаляваны на сцягу Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў