Герб Сурынама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Рэспублікі Сурынам
Дэталі
Зацверджаны 25 лістапада 1975
Заснаванне 25 лістапада 1975

Герб Сурынама — адзін з дзяржаўных сімвалаў Сурынама, прыняты 25 лістапада 1975. Надпіс на гербе абвяшчае «Justitia-Pietas-Fides», што ў перакладзе з латыні азначае Справядлівасць, Праведнасць і Вернасць. На гербе намаляваныя два карэнныя жыхары краіны, якія трымаюць цэнтральны шчыт. Яго левая палова сімвалізуе мінулае, у якім у Сурынам на караблях прывозілі рабоў з Афрыкі. Правая палова ўвасабляе сучаснасць у выглядзе пальмы, якая з'яўляецца таксама сімвалам праведнага чалавека. Ромб ў цэнтры шчыта — стылізаваная форма сэрца — орган любові. Кропкі ромба паказваюць чатыры бакі свету. Жоўтая зорка ў ромбе з'яўляецца сімвалам даверу, а яе пяць канцавін ўвасабляюць 5 кантынентаў і пяць буйных этнічных груп, з якіх складаецца насельніцтва Сурынама.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Сурынама