Герэнук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герэнук

Самка герэнука
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Litocranius walleri Brooke  (англ.), 1878

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625103
NCBI  69311
EOL  129522
FW  149578

Герэнук (Litocranius walleri) або жырафавая газель — афрыканская антылопа з сямейства сапраўдных антылоп, у якім ўтварае асобны род. Яе назва верагодна паходзіць ад самалійскага слова «гарануг».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З-за сваёй вельмі дліннай шыі і ног, герэнука цяжка зблытаць з другой жывёлай. Яго вышыня састаўляе 95 см. Поўсць зверху чырвона-карычневая, па баках болей светлая. Выразная лінія аддзяляе амаль белую ніжнюю частку цела. Вакол глаз знаходзяцца белыя пятны, якія зужаюцца у бок рта. Рогі маюць толькі самцы.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал герэнукоў ахапляе землі ад Эфіопіі і Самалі да поўначы Танзаніі. Раней герэнукі жылі таксама ў Судане і Егіпце, але ўжо доўгі час там вынішчан. Сферай пражывання герэнукоў з'яўляюцца сухія тэрыторыі, як правіла, прарослыя калючым кустарнікам саванны. Жыве ў засушлівых або адносна вільготных стэпах з зараснікамі хмызнякоў, на раўнінах і пагорках, падымаецца ў горы да 1800 м.

Паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

На сухіх тэрыторыях генэрукі могуць вельмі доўга абыходзіцца без вады. Яны сілкуюцца выключна лісцем і накшталт няроднасныя ім жырафам развілі для гэтага ў працэсе эвалюцыі доўгую шыю і канечнасці. Як і ў жырафа ў іх вельмі жорсткі язык, а таксама падоўжаныя і нячулыя вусны, якімі яны могуць абхапляць калючыя галінкі. З закрытым ротам герэнук адцягвае галаву назад і сшчыпвае з галін ўсё лісце. Для таго, каб дацягнуцца да высокіх галінак, геренук становіцца на заднія ногі, абапіраючыся пярэднімі аб ствол дрэва.

Актыўны раніцай і вечарам. Сілкуецца лісцем, парасткамі і галінкамі кустоў і дрэў.

Самкі жывуць разам з маладняком ў невялікіх групах ад двух да пяці звяроў. Дарослыя самцы жывуць па адзіночцы і валодаюць уласным арэалам. Падчас шлюбных перыядаў яны спрабуюць утрымаць самак ў сваіх арэалах, каб з імі спарвацца.

Статус папуляцыі[правіць | правіць зыходнік]

Герэнукі, верагодна, ніколі не былі асабліва шматлікімі жывёламі. З-за іх прыроды жыць паасобку яны часта не кідаюцца ў вочы сярод буйных статкаў іншых капытных, якія сустракаюцца ў саванах. З-за палявання герэнукі за апошнія дзесяцігоддзі сталі яшчэ радзей. Большасць герэнукаў жыве ў нашы дні ў Эфіопіі. Іх агульная колькасць складае 70 тысяч асобін. Від занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Герэнук месцамі даволі шматлікі, бо самалійцы не палююць на яго і не ядуць яго мяса. Яны лічаць геренука сваяком вярблюда. Па народных павер'ях, забойства геренука пацягне за сабой гібель вярблюдаў, якіх лічаць сваякамі антылопы і складаюць галоўную каштоўнасць качэўнікаў. Мяркуючы па наскальных малюнках, якія адносяцца да 4000-2900 гг. да н. э. ,знойдзеных на правым беразеНіла (у Вадзі Саб), спробы прыручыць герэнука прадпрымаліся ўжо старажытнымі егіпцянамі.