Гетэра
Выгляд
Гетэ́ра (ад грэч. ἑταίρα — сяброўка, спадарожніца) — у Старажытнай Грэцыі жанчына, якая вяла свабодны, незалежны лад жыцця. Знакамітыя гетэры былі, як правіла, добра адукаванымі.
Першапачаткова тэрмін адносіўся да старажытнагрэчаскай сацыяльнай з'явы, пазней у пераносным сэнсе распаўсюдзіўся на іншыя культуры.
Знакамітыя гетэры Старажытнай Грэцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Археанаса — сяброўка філосафа Платона
- Аспасія — з ёй, нягледзячы на яе прафесію, ажаніўся кіраўнік Афінаў Перыкл
- Белісціха — гетэра фараона Пталемея II, у гонар якой у Егіпце узносіліся боскія ўшанаванні
- Вакхіс — верная палюбоўніца прамоўцы Гіперыда была вядомая сваёй бескарыслівасцю і дабрынёй
- Герпіліс — палюбоўніца філосафа Арыстоцеля і маці яго сына
- Глікерыя — сужыцелька камедыёграфа Менандра
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гетеры(недаступная спасылка) // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009.
- Гетера Архівавана 28 студзеня 2012. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Гетеры(недаступная спасылка) // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007.