Глеб Юр’евіч Верашчагін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Глеб Юр’евіч Верашчагін
руск.: Глеб Юрьевич Верещагин
Дата нараджэння 14 красавіка 1889(1889-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1944(1944-02-05) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гідролаг
Навуковая сфера геаграфія, лімналогія, гідрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук[d]
Альма-матар Варшаўскі ўніверсітэт

Глеб Юр’евіч Верашча́гін[1] (руск.: Глеб Юрьевич Верещагин; 14 красавіка 1899 — 5 лютага 1944) — вучоны ў галіне лімналогіі, гідрабіялогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гасцееўка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Мічурынскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1908 годзе скончыў Варшаўскую гімназію, у 1913 годзе — Варшаўскі ўніверсітэт. Быў прызначаны заштатным захавальнікам Заалагічнага музея Варшаўскага ўніверсітэта. З 1914 года на пасадзе малодшага заолага Заалагічнага музея Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1918 г. — малодшага захавальніка. З 1924 г. Г. Ю. Верашчагін па сумяшчальніцтву — вучоны сакратар Камісіі па вывучэнню возера Байкал, з 1929 г. — загадчык Байкальскай біялагічнай станцыяй, а з в 1930 г. яе дырэктар.

Памёр 5 лютага 1944 г. пахаваны на беразе Байкала, на могілках у пасёлку Лісцвянка (Іркуцкі раён Іркуцкай вобласці).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па планктоне і прэснаводным ракападобным, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў Байкала, яго гідрабіялогіі, дынаміцы водных мас. Аўтар тэорыі марскога паходжання флоры і фаўны возера Байкал.

З’яўляецца аўтарам 286 навуковых прац, апошняя з іх — навукова-папулярны нарыс «Байкал», напісаная вучоным у апошнія дні жыцця[2].

У 1927 годзе Г. Ю. Вершчагін прымаў удзел у 4-м Міжнародным лімналагічным кангрэсе ў Рыме, на якім атрымаў медаль і дыплом і быў абраны членам Савета міжнароднага аб’яднання лімнолагаў[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Музеі земляробства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлены бронзавы бюст (скульптар Манашкін)[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. 2,0 2,1 Глеб Юрьевич Верещагин (1889—1944) // Магия Байкала(руск.) 
  3. Музей Землеведения МГУ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]