Глыбокае (возера, Бешанковіцкі раён)
| Глыбокае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,96 км |
| Шырыня | 0,27 км |
| Плошча | 0,18 км² |
| Аб’ём | 0,001 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,32 км |
| Найбольшая глыбіня | 8 м |
| Басейн | |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Глыбо́кае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28[1] км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 0,6[1] км на паўночны ўсход ад вёскі Малы Двор, прыкладна за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пушкары.
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2,32[1] км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб'ём вады ў возеры каля 1[1] млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі пясчаныя[1], зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўднёвыя і паўночныя берагі месцамі нізкія і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м. У паўднёвай частцы ў Глыбокае ўпадае вузкая пратока з возера Лукаўскае, у паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 146. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
