Гнаявік (род грыбоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гнаявік

Гнаявік белы (Coprinus comatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coprinus Pers. (1797)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5345
EOL  16797
MB  17367

Гнаяві́к, чарнільны грыб, благушка[1] (Coprinus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Шампіньёнавыя (Agaricaceae), па іншых звестках[1][2] — Гнаявіковыя (Coprinaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гнаявік белы (Coprinus comatus).Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 1—14[1] см, у маладых грыбоў мае яйцападобную ці званочкавую форму, у старых — шыроказваночкавая ці распасцёртая, з прыўзнятым краем, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Колер белы, шэры, жаўтаваты. Часам на шапцы маюцца камякі. Мякаць шапкі тонкая, часам амаль адсутнічае. Пласцінкі свабодныя, спачатку белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоіднай формы, чорныя, непразрыстыя, гладкія ці шыпаватыя. Ножка цыліндрычная, гладкая, звычайна пустацелая.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сапратрофы на ўгноенай глебе, гноі, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, парках, садах, на пашы. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён[1].

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. MycoBank // International Mycological Association (IMA) (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]