[[File:Agaricus comatus — Flora Batava — Volume v8.jpg|thumb|left|{{Bt-latbel|Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934]]
Пладовае цела грыба, спачатку пакрытае агульным пакрывалам, — шапка на ножцы. Шапка 3—6 см у дыяметры, вузка-яйцападобная або цыліндрычная, потым званочкавай формы, паласатая, пакрытая густымі лускавінкамі, якія часам адсутнічаюць па краі. Колер шапкі белы, на бугарку — аліўкава-бураваты. Мякаць тонкая, белая, хутка чарнее і расплываецца каплямі вадкасці чарнільна-чорнага колеру. Пласцінкі свабодныя, белага колеру, крыху ружаватыя па краі, потым чарнеюць і разам з шапкай расплываюцца. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 12—14 см і 1—3 см у дыяметры, белая, з белым рухомым кальцом, часам патоўшчаная ў ніжняй частцы. Споры гладкія, чорнага колеру.
Грыб расце на рыхлай, добра ўгноенай глебе, на пашах, агародах, у садах і парках, на ўзлесках і лугах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку. Сустракаецца групамі і паасобку.
Малавядомы ядомы грыб[2]. Можа спажывацца ў маладым узросце, да з’яўлення прыкмет пачарнення тканак[2].
Зноскі
12Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз.
Гапіенка В. С. Гнаявік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. — С. 91.