Гнэся Львоўна Дазорцава
Гнэся Львоўна Дазорцава | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1901 (13 студзеня 1902)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1966 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | акушэр, гінеколаг, урач, выкладчыца ўніверсітэта, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1945) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Гнэся Львоўна Дазорцава (руск.: Дозорцева Гнеся Львовна; 31 снежня 1901, Карма — 14 жніўня 1966, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927); ардынатар акушэрска-гінекалагічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ (1927—1930); асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1930—1938), адначасова дырэктар НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Наркамздрава БССР, галоўны гінеколаг Мінска (1931—1934).
Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1938—1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны старэйшы ардынатар, начальнік хірургічнага аддзялення эвакашпіталю (1941—1942). Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута (1942—1943); дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1945).
Прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1954), адначасова загадчыца аддзела мацярынства і дзяцінства НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР (1945—1954); навуковы кіраўнік інстытута (1954—1958).
Намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў; член праўлення Рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню навуковых і палітычных ведаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Работніца i сялянка».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Г. Л. Дазорцавай належаць навуковыя працы па біялагічных і біяхімічных фактарах і функцыянальнай дыягностыцы хвароб жаночых палавых органаў. Сярод апублікаваных прац:
- Биологические и биохимические защитные факторы влагалища, 1948;
- Диагностическое значение цитологической картины отделяемого влагалища, 1949
- Применение гормона желтого тела в акушерстве и гинекологии, 1952
- Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. — Мн. 1962.
- Пути снижения травматизма в родах, 1957
- Атлас микрофотограмм по цитологии и микрофлоре женской половой сферы, 1957
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дазорцава Гнэся Львоўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Информация на с. 153—154.)
- Гнеся Львовна Дозорцева: [Некролог] //Здравоохр. Белоруссии. — 1966. -№ 10. — С. 94.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [https://web.archive.org/web/20160311155619/http://www.bsmu.by/page/55/3092/ Архівавана 11 сакавіка 2016. Дозорцева Гнеся Львовна (31.12.1901(13.01.1902)-14.08.1966)] (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Карме (Кармянскі раён)
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі Беларусі
- Акушэры СССР
- Гінеколагі СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны