Голас вёскі
«Голас вёскі» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1 кастрычніка 1941 |
Спыненне публікацый | 16 чэрвеня 1944 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/%D0%A0%D1%8D%D0%B4%D0%B0%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%8F_%E2%80%9C%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D1%8B%E2%80%9D_%D1%96_%E2%80%9C%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%83_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D1%96%E2%80%9D.jpg/300px-%D0%A0%D1%8D%D0%B4%D0%B0%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%8F_%E2%80%9C%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D1%8B%E2%80%9D_%D1%96_%E2%80%9C%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%83_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D1%96%E2%80%9D.jpg)
Сядзяць (злева направа): Уладзіслаў Казлоўскі, Наталля Арсеннева, Аляксей Сянкевіч.
Стаяць (злева направа): Уладзімір Кушаль, Антон Адамовіч, Караленка. Мінск, снежань 1942 г.
«Голас вёскі» — газета, якая выдавалася з 1 кастрычніка 1941 да 16 чэрвеня 1944 гг. у Мінску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад у перыяд Другой сусветнай вайны. Галоўныя рэдактар: М.Караленка, Я. Кіпель, А. Сянькевіч. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах Генеральнай акругі Беларусь. Тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, друкавала распараджэнні акупацыйных улад, прамовы А. Гітлера, А. Розенберга, В. Кубэ, Крытыкавала калгасную сістэму, усхваляла нацысцкі «новы аграрны парадак», аналізавала гаспадарчыя магчымасці беларускіх зямель, сялянскае жыццё ў замежных краінах. Парады земляробам і сельскім жыхарам друкаваліся ў рубрыках «У дапамогу сельскаму гаспадару», «Куток вясковай жанчыны», «Парады гаспадыні», «Ветэрынарныя парады» і інш. Шмат увагі аддавала гісторыі і культуры Беларусі (праца «Беларусь учора і сення» і артыкул «Каляды на Беларусі» Я. Найдзюка, артыкул «Магілёў і яго барацьба за свае правы» З. Байдацкага, «Як верылі нашы продкі» М. Шчаглова, «Народнае выяўленчае мастацтва» У. Глыбіннага), пісала пра сталінскія рэпрэсіі ў 1930-я гады (урыўкі з кнігі «Валадары ГПУ» К. Альбрэхта, артыкул «Апошні разгром беларускай інтэлігенцыі» У. Клішэвіча і інш.). У газеце апублікаваны раман «Наўсуперак лесу» М. Дуброўскага (Р. Мурашкі). Выйшла 130 нумароў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жумар, С. «Голас вёскі» / Сяргей Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 56. — ISBN 985-11-0041-2.