Аляксей Сянкевіч
Аляксей Сянкевіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1991 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Аляксей Сянкевіч (15 лістапада 1904, Новы Свержань, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 12 снежня 1991, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 15 лістапада 1904 г. у в. Новы Свержань Мінскага павету Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. Па некаторых звестках навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1930-х быў адным са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні Другой сусветнай вайны быў вымушаны выехаць у Германію пад ціскам польскай улады, кіраваў аддзелам Берлінскага беларускага камітэта ў Бяле-Падляскай.
У ліпені 1941 года вяртаецца ў Беларусь, працуе рэдактарам «Менскае газэты». У 1942—1943 гг. рэдагаваў мінскую газету «Голас вёскі». У 1942 г. далучаецца да Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943-1944 гг. кіруе Мінскім акруговым камітэтам БНП. У 1943 г. годзе, як упаўнаважаны прадстаўнік, быў высланы ЦК БНП да Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Берлін. Ад вясны 1944 г. — афіцэр прапаганды БКА, супрацоўнік мясцовай газеты «Пагоня».[1]
У ліпені 1944 года выехаў у Чэхію, потым пераехаў у Берлін, дзе жыў да 1950 г. У 1950 годзе выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч.. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Асобы
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Свержані
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Саўт-Рыверы
- Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Беларусы ў ЗША