Брэдфард
Горад
Брэдфард
Bradford
|
||||||||||||||||||||||||||||
Брэ́дфард (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Іаркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца ў 14 км на захад ад Лідсу з якім цесна звязаны.
Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).
Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Па Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўнянага тэкстылю. Пасля 1960-х тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйный прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражальнымі з'яўляюцца будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).
Брэдфард — саборны горад. Памер сабора адносна сціплы і падобны на той, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).
Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Брадфорд, город в Англии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Нашэсце вусеняў на парк Брэдфарда
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |