Горад Вулвергемптан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Вулверхэмптан)
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 52°34′59.99″ пн. ш. 2°07′59.99″ з. д. / 52.583333, -2.133333 (G) (O) (Я)

Вулвергемптан на карце Англіі

Ву́лверге́мптан (англ.: Wolverhampton [ˌwʊlvərˈhæmptən]) — горад у Англіі, паўночна-заходні прыгарад Бірмінгема. Вылучаны ў асобны раён са статусам «сіці», размешчаны на паўночным захадзе цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс. Буйнейшы горад і машынабудаўнічы цэнтр «Чорнай краіны», якая ўваходзіць у канурбацыю Уэст-Мідлендс. У графства Уэст-Мідлендс горад перайшоў з графства Стафардшыр у выніку рэформы 1974 года. У цяперашні час займае плошчу 69 км² і мяжуе на захадзе і поўначы з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на ўсходзе з раёнам Уолсал, на поўдні з раёнам Дадлі. На тэрыторыі горада пражываюць 236.582 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3407 чал./км².

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе развіта авіяцыйная, прыладабудаўнічая, электратэхнічная і аўтамабільная прамысловасць, вытворчасць металічных вырабаў, чорная і каляровая металургія.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]