Перайсці да зместу

Іван Мікалаевіч Макараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Макараў
Сцяг Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ
24 лютага 1971 4 лютага 1976
Папярэднік Іпаліт Канановіч
Пераемнік Дзмітрый Цябут
Сцяг Старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў
лістапад 1958 люты 1971
Папярэднік Іосіф Бельскі
Пераемнік Мікалай Полазаў
Сцяг Член бюро ЦК КПБ
27 студзеня 1956 22 лютага 1971
Сцяг Член бюро ЦК КПБ
1947 1949
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі
чэрвень 1939 16 красавіка 1946
Папярэднік Уладзімір Малін
Пераемнік Павел Філімонаў

Нараджэнне 4 лістапада 1903(1903-11-04)
Смерць 15 снежня 1989(1989-12-15) (86 гадоў)
Грамадзянства
Партыя УКП(б) (з 1926)
Адукацыя
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іва́н Мікала́евіч Мака́раў (4 лютага 1903, г. Вязнікі Уладзімірскай вобласці — 15 снежня 1989) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыняРэвізійнай Камісіі Камуністычнай Партыі Беларусі (1971—1976), член бюро ЦК КП(б)Б (1947—1949 і 1956—1971).

У 1926 годзе ўступіў у УКП(б), у 1927—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце, у 1932—1934 гадах — інжынер ў Галоўным упраўленні Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР, у 1934—1938 гадах — старшы інжынер на маскоўскай фабрыцы.

З 1938 па чэрвень 1939 года — намеснік старшыні Паўнамоцнай кантрольнай камісіі Партыі пры ЦК УКП(б) па Беларускай ССР. З 18 чэрвеня 1939 па 15 мая 1940 года — член Рэвізійнай Камісіі Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі, з чэрвеня 1939 да 16 красавіка 1946 года — 1-ы сакратар абласнога камітэта КП(б)Б у Магілёве.

З 20 мая 1940 па 22 лютага 1971 года — член ЦК КП(б)Б, з верасня 1941 па студзень 1943 года сакратар абласнога камітэта УКП(б) у Куйбышаве, потым сакратар абласнога камітэта УКП(б) ва Ульянаўску. З мая 1946 года — намеснік начальніка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, у 1947—1948 гадах — начальнік аддзела па праверцы партыйных органаў КП(б)Б, у 1947—1949 гадах — членбюро КП(б)Б, пазней начальнік аддзела партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў КП(б)Б.

З 24 верасня 1952 па 24 студзеня 1956 года — намеснік члена, а з 27 студзеня 1956 па 22 лютага 1971 года — член бюро/Прэзідыума бюро ЦК КП(б)Б. У 1954—1958 гадах — начальнік аддзела партыйных органаў КП(б)Б, з лістапада 1958 па люты 1971 года — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў.

З 24 лютага 1971 па 4 лютага 1976 года — старшыня Рэвізійнай Камісіі КПБ, з 6 лютага 1976 года — намеснік старшыні гэтай камісіі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958 і 1963). Ганаровы грамадзянін горада Магілёў (1980)[1].

Яго імем названы вуліца і завулак у Магілёве.

Зноскі

  1. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. Мн.: Беларусь, 2008. — С. 326—327. — 368 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)