Перайсці да зместу

Іван Дыамідавіч Антошкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Дыамідавіч Антошкін
Иван Диомидович Антошкин
Дата нараджэння 25 мая 1900(1900-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1944(1944-05-02) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19191944
Званне
Генерал-маёр ВПС СССР
Генерал-маёр ВПС СССР
Камандаваў Q4029256?
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Баі на Халхін-Голе
Савецка-фінляндская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Суворава II ступеніОрдэн Кутузава II ступені
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Замежныя ўзнагароды

Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Крыж «За выбітныя заслугі» (ЗША)
Крыж «За выбітныя заслугі» (ЗША)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Дыамідавіч Антошкін (12 (25) мая 1900, горад Вязнікі, цяпер Уладзімірская вобласць — 2 мая 1944 года) — савецкі ваенны дзеяч, Генерал-маёр авіяцыі (17 сакавіка 1943 года). Герой Савецкага Саюза (20 мая 1940 года).

Іван Дыамідавіч Антошкін нарадзіўся 12 (25) мая 1900 ў горадзе Вязнікі, цяпер Уладзімірскай вобласці, ў сям’і непісьменнага дворніка і прачкі.

У 1911 годзе скончыў 4 класы пачатковай школы, а затым 2 класы Вязнікаўскага ніжэйшага тэхнічнага вучылішча, пасля чаго пяць гадоў працаваў на ткацкай прадзільнай фабрыцы.

Ваенная служба

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

10 чэрвеня 1919 года добраахвотна ўступіў у шэрагі РСЧА, пасля чаго ваяваў на Паўночным фронце чырвонаармейцам, артылерыйскім слесарам 1-га асобнага цяжкага артылерыйскага дывізіёна «Б» цяжкай артылерыі асаблівага прызначэння, а з 1920 года — артылерыйскім слесарам 2-га асобнага цяжкага дывізіёна «Б» цяжкай артылерыі асаблівага прызначэння, а затым у раёне Крэменчуга гарматным майстрам у складзе цяжкай артылерыйскай групы Паўднёвага фронта.

Міжваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны ў 1921 годзе Антошкін быў накіраваны на вучобу ў Ваенную аўтатрактарную школу (Перм), пасля заканчэння якой прызначаны на пасаду аўтатрактарнага шафёра-механіка ў 14-ы зводны лёгка-артылерыйскі парк, дыслакаваны ў Маскве.

У 1924 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

З 1923 года вучыўся ў Ваенна-тэарэтычных школах ВПС РККА ў Ягор’еўску, Кіеве і Ленінградзе, з 1925 года — у 1-й ваеннай школе лётчыкаў імя А. Ф. Мяснікова, а з 1926 года — у Ваеннай авіяцыйнай школе паветранага бою ў Серпухаве.

Пасля заканчэння вучобы з чэрвеня 1927 года служыў у Маскоўскай і Забайкальскай ваенных акругах на пасадах лётчыка-інструктара, камандзіра звяна, авіяцыйнага атрада, асобнага авіяцыйнага атрада і эскадрыллі ў Маскоўскай авіяцыйнай школе спецслужбаў ВПС.

У 1932 годзе скончыў курсы ўдасканалення начальніцкага саставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя прафесара М. Я. Жукоўскага.

У 1934 годзе быў прызначаны на пасаду камандзіра 4-га асобнага авіяцыйнага атрада хуткасных бамбавікоў АП, дыслакаванага ў Чыце. З ліпеня 1935 года знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Манголіі, пасля вяртання ў лістападзе быў прызначаны на пасаду камандзіра крэйсерскай авіяцыйнай эскадрыллі ў складзе Забайкальскай ваеннай акругі.

Пасля заканчэння Ліпецкіх лётна-тактычных курсаў ВПС РСЧА у лістападзе 1938 года Антошкін быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 31-га хуткаснага бамабардыровачнага авіяцыйнага палка ў складзе Беларускай ваеннай акругі, а неўзабаве — на пасаду памочніка камандзіра бамбардыровачнага авіяцыйнага палка 1-й армейскай групы, пасля чаго прымаў удзел у баявых дзеяннях на Халхін-Голе.

У верасні 1939 года Антошкін быў прызначаны на пасаду камандзіра 18-га хуткаснага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, дыслакаванага ў Бабруйску. Неўзабаве полк пад яго камандаваннем прыняў удзел у савецка-фінскай вайне, за што Антошкін атрымаў асабістую падзяку ад намесніка Наркама абароны СССР камандарма 1-га рангу Р. І. Куліка і за дасягнутыя поспехі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 мая 1940 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства маёру Івану Дыамідавічу Антошкіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 337).

Пасля заканчэння баявых дзеянняў полк быў перадыслакаваны ў Кутаісі і ўключаны ў склад ВПС Закаўказскай ваеннай акругі.

У лютым 1941 года Антошкін быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра 26-й авіяцыйнай дывізіі, дыслакаванай у Тбілісі, у чэрвені — на пасаду камандзіра 23-й, а затым 77-й змешанай авіяцыйнай дывізяй, якая фарміруецца ў складзе ВПС Маскоўскай ваеннай акругі.

Вялікая Айчынная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам вайны Іван Дыамідавіч Антошкін знаходзіўся на ранейшай пасадзе.

У кастрычніку дывізія пад камандаваннем Антошкіна, не скончыўшы фарміраванне цалкам, з-за прарыву праціўніка ў напрамку Юхнаў — Мядынь — Малаяраславец пачала баявыя дзеянні ў складзе ВПС Маскоўскай ваеннай акругі, а затым Заходняга фронту і прымала ўдзел у вызваленні гарадоў Нара-Фамінск, Калуга, Малаяраславец і Бораўск.

У студзені 1942 года палкоўнік Антошкін быў прызначаны на пасаду камандзіра 2-й рэзервовай авіяцыйнай брыгады, у красавіку — на пасаду камандзіра авіяцыйнай базы па прыёмцы і перагонцы па ленд-лізу самалётаў з ЗША, а ў чэрвені — на пасаду камандзіра 221-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі, якая прымала ўдзел у Сталінградскай бітве і падтрымлівала наземныя войскі ў час прарыву абароны праціўніка і акружэння яго групоўкі. Са студзеня па люты 1943 года дывізія падтрымлівала войскі Паўднёва-Заходняга фронту падчас наступлення ў Данбасе, а таксама ў сустрэчных бітвах паміж Дняпром і Северскім Данцом.

У сакавіку 1943 года Антошкін быў прызначаны на пасаду камандзіра 6-га змешанага авіяцыйнага корпуса, які ўдзельнічаў у Курскай бітве, у час якой забяспечваў з паветра контрнаступленне 13-й, 48-й, 70-й і 2-й танкавай армій, а таксама ўвод у бітву 3-й гвардзейскай танкавай арміі.

Брацкая магіла на плошчы Працы ў Гомелі.

Падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі корпус падтрымліваў наступленне войскаў, якія адразу фарсіравалі Дняпро, пасля чаго захапілі плацдармы на правым беразе рэк Прыпяць і Сож. Корпус садзейнічаў войскам у ходзе вызвалення гарадоў Сеўск, Глухаў, Пуціўль, Канатоп, Бахмач, Нежын, Ноўгарад-Северскі і Чарнігаў.

Неўзабаве корпус пад камандаваннем Антошкіна прыняў удзел у Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай і Рагачоўска-Жлобінскай наступальных аперацыях, падчас якіх былі вызваленыя гарады Рэчыца, Гомель, Калінкавічы, Мазыр і Рагачоў.

2 мая 1944 года генерал-маёр авіяцыі Іван Дыамідавіч Антошкін загінуў разам са сваім намеснікам па палітычнай часці палкоўнікам Івановым у авіяцыйнай катастрофе самалёта УТ-2. Пахаваны на плошчы Працы ў Гомелі.

  • У гонар генерал-маёра авіяцыі Івана Дыамідавіча Антошкіна названая адна з вуліц Гомеля.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — ISBN 5-901679-08-3.
  • Сталинградская битва. Июль 1942 — февраль 1943: энциклопедия / под ред. М. М. Загорулько. — 5-е изд., испр. и доп. — Волг.: Издатель, 2012. — С. 42—43. — 800 с.