Ананій Васільевіч Сабашнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ананій Васільевіч Сабашнікаў
Дата нараджэння 5 лістапада 1917(1917-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2003(2003-05-29) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Ананій Васільевіч Саба́шнікаў (руск.: Ананий Васильевич Сабашников; 7 лістапада 1917[1][2] — 29 мая 2003) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Вязнікі (Уладзімірская вобласць Расіі). У 1938 годзе скончыў Вязнікаўскі тэхнікум ільняной прамысловасці і працаваў на ільняной фабрыцы цеплатэхнікам, намеснікам механіка[3]. 1 кастрычніка 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[4]. Прайшоў падрыхоўку ў Гарахавецкіх лагерах каля горада Горкі і скончыў школу малодшых камандзіраў у Арзамасе[3]. Прымаў удзел у баях пад Масквой, быў паранены[3]. У лістападзе 1942 года скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1943 годзе — курсы перападрыхтоўкі камандзіраў стралковых рот. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах.

Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 22—24 чэрвеня 1944 года стралковая рота гвардыі старшага лейтэнанта Сабашнікава прарвала абарону праціўніка каля вёскі Арэхі Шумілінскага раёна, каля вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна першай фарсіравала раку Заходняя Дзвіна і захапіла плацдарм. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.

Перамогу сустрэў у Германіі. Працягваў службу ў Групе савецкіх войскаў у Германіі[3]. У 1946 годзе звольнены ў запас у званні капітана. Вярнуўся на радзіму. У 1948 годзе скончыў Іванаўскую абласную партыйную школу[3]. Да 1987 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. На працягу дваццаці гадоў узначальваў базу Ростэкстыльгандлю.

Памёр А. В. Сабашнікаў 29 мая 2003 года. Быў пахаваны на Алеі Славы ў горадзе Вязнікі, у лістападзе 2015 года перапахаваны на Гарадскіх могілках[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы грамадзянін горада Вязнікі[3]. Імя А. В. Сабашнікава занесены на Абеліскі Славы ў горадзе Вязнікі і гарадскім пасёлку Шуміліна[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]