Горад Нук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нук
Nuuk
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Nuuk bus.jpg
Цэнтр г. Нука
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Насельніцтва
15 105 чалавек (2009)
Часавы пояс
Горад Нук (Данія)
Горад Нук
Горад Нук (Грэнландыя)
Горад Нук

Нук (Ну́ўк, дацк.: Nuuk, грэнл.: Nuuk), або Го́тхаб (дацк.: Godthåb) — горад, адміністрацыйны цэнтр самакіруемай тэрыторыі Грэнландыя (у складзе Каралеўства Даніі), а таксама аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. Да 1979 афіцыйна выкарыстоўвалася назва Готхаб.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны ў 1728 годзе нарвежскім місіянерам Хансам Эгедэ (Hans Egede), аднак паселішчы на яго месцы існавалі і да гэтага, самае старое з вядомых — 4 200 гадоў назад. З IX па XV стагоддзе ў той мясцовасці жылі скандынаўскія каланісты, якія пасля пакінулі паселішча. Там таксама было летняе месца сустрэчы эскімосаў, якія жылі ў той вобласці. Эгедэ прыбыў туды ў 1721 годзе з мэтай звароту ў хрысціянства 12 эскімоскіх сем'яў, якія жылі там. Ён даў гораду назву Готхаб (Godthåb), што ў перакладзе з дацкай совы азначае «добрая надзея». З 1733 года тут былі місіянерамі Хернхуцкія браты, якія заснавалі місію Новы Хернхут. Сёння ў царкве размешчаны ўніверсітэт і мясцовы архіў. З 1979 года, калі была абвешчана аўтаномія Грэнландыі, горад афіцыйна носіць эскімоскае імя Нук, у тым ліку і на дацкай мове.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат субарктычны. З-за блізкасці Бафінава заліва і цёплага цячэння перапад тэмператур адносна невялікі. Большай часткай года стаіць мінусовая тэмпература, сярэдняя тэмпература найбольш халодных месяцаў −8 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +6,5 °C.

Клімат Нука
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 12,9 13 13,4 13 18,3 21,5 26,3 22 22,8 18,9 16,3 13,2 26,3
Сярэдні максімум, °C −5,5 −6,2 −5,3 −0,9 3,6 8,2 10,9 9,9 6,5 1,9 −1,2 −3,3 1,6
Сярэдняя тэмпература, °C −8 −9 −8,1 −3,7 0,6 4,1 6,5 6,3 3,7 −0,3 −3,4 −6 −1,4
Сярэдні мінімум, °C −10,2 −11,4 −10,3 −5,4 −1,1 2,1 4,2 4,3 2,1 −1,8 −5,2 −7,8 −3,4
Абсалютны мінімум, °C −32,5 −28,5 −27,5 −20 −15 −4 −3,1 −2,5 −6,5 −16,6 −23 −22,8 −32,5
Норма ападкаў, мм 39 47 50 46 55 62 82 89 88 70 74 34 736
Тэмпература вады, °C 0 0 0 1 1 3 4 4 3 2 1 0 2
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]