Ольбарг
Горад
Ольбарг
Aalborg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
О́льбарг (дацк.: Aalborg [ˈʌlb̥ɒːˀ]) — горад у Даніі, у цэнтры Паўночнай Ютландыі з насельніцтвам 104 885 чалавек (2012). Яго геаграфічнае становішча на Лім-фіёрдзе спрыяла таму, што ў Сярэднявеччы Ольбарг стаў важнай гаванню, а пазней — прамысловым цэнтрам. Сёння горад перажывае пераходны этап ад прамысловага горада, населенага рабочым класам, да навукаёмістага цэнтра. Гэтаму ў вялікай меры спрыяе Ольбаргскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1974 годзе. У Ольбаргу знаходзіцца ваенна-паветраная база і лютэранская епархія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя Ольбарга пачалася больш за 1000 гадоў назад. Спачатку гэта было гандлёвае паселішча на Лім-фіёрдзе. Першая згадка Ольбарга пад яго пачатковай назвай Алабу сустракаецца на манеце, датаванай 1040 годам. Па-іншаму назву горада можна прачытаць як Алебу, прыблізны пераклад азначае «Населенае месца каля ручая».
У Сярэднявеччы Ольбарг квітнеў, ён стаў адным з найбуйнейшых гарадоў у Даніі. Дабрабыт горада яшчэ больш умацаваўся, калі ў 1516 годзе Ольбарг атрымаў манаполію на гандаль селядцом.
Ольбарг атрымаў прывілеі горада ў 1342 годзе, епархія ўтворана ў 1554 годзе.
Падчас нямецкай акупацыі Даніі ў 1940, у самым пачатку кампаніі аэрапорт у Ольбаргу быў захоплены нямецкімі дэсантнікамі. Лічыцца, што Ольбарг — першы горад у гісторыі, захоплены дэсантнымі войскамі.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Ольбарга | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 3,1 | 3,1 | 6,8 | 12,3 | 16,2 | 19,1 | 21,8 | 21,5 | 17,7 | 12,4 | 7,9 | 3,8 | 12,1 |
Сярэдні мінімум, °C | −0,6 | −1,3 | 0,2 | 3,8 | 7,7 | 10,9 | 13,8 | 13,7 | 10,5 | 6,5 | 3,7 | 0,1 | 5,8 |
Норма ападкаў, мм | 32 | 28 | 21 | 22 | 27 | 33 | 45 | 36 | 34 | 40 | 35 | 32 | 385 |
Крыніца: weatheronline.uk |
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]
У Ольбаргу развіты машынабудаўнічая (пераважна суднабудаванне і вытворчасць абсталявання для цэментнай прамысловасці), цэментная, рыбапераапрацоўчая, тэкстыльная і хімічная прамысловасці. Горад застаецца прамысловым і камерцыйным цэнтрам Даніі, які экспартуе збожжа, цэмент і рыбу, аднак шматлікія прадпрыемствы ў горадзе былі закрыты ў апошнія гады, або па прычыне банкруцтва, або з-за пераезду ў іншыя краіны.
У Ольбаргу дзейнічае De Danske Spritfabrikker's («Дацкі спіртаперапрацоўчы завод») — найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства, якое вырабляе моцны алкаголь — аквавіт, які пастаўляецца больш, чым у 140 краін свету.

Кампанія Aalborg Industries вырабляе ў Ольбаргу суднавыя паравыя катлы. У Ольбаргу размешчана вытворчасць лопасцяў для ветраэнергетычных установак кампаніі Siemens Wind Power A/S (раней Bonus A/S), уваходнай у склад Siemens AG.
Ольбарг таксама з'яўляецца цэнтрам тэлекамунікацыйнай прамысловасці. Да нядаўняга часу ў Ольбаргу размяшчалася адно з падраздзяленняў Siemens Mobile (цяпер — BenQ).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Büdelsdorf[d], Германія (2007)[5]
Juan-les-Pins[d], Францыя
Norðurþing[d], Ісландыя (1966)[6]
Racine[d], ЗША (1965)[7]
Rapperswil-Jona[d], Швейцарыя (1968)[8]
Rendalen Municipality[d], Нарвегія (2007)[9]
Ілакартаарміут[d], Грэнландыя
Інсбрук, Аўстрыя (13 сакавіка 1982)[10][11]
Алмерэ, Нідэрланды (1984)[12]
Анціб, Францыя (1967)[13]
Варна, Балгарыя (1976)[14]
Вільня, Літва (1979)[15][16][…]
Вісмар, Германія (1961)[17]
Гдыня, Польшча (1966)[18][19][…]
Голуэй, Ірландыя (1997)[20]
Калінінград, Расія (2000)[21]
Карлскуга, Швецыя (1963)[22]
Ланкастэр, Вялікабрытанія (1977)[23]
Лерум, Швецыя (2007)[24]
Ліперы, Фінляндыя (2007)[25]
Нук, Грэнландыя
Орса, Швецыя (2007)[26]
Осьна Любуске, Польшча (2007)[27]
Пушкін, Расія (1971)[28]
Рыга, Латвія (1989)[29]
Рыйхімякі, Фінляндыя (1961)[30]
Рэндсбург, Германія (1967)[31]
Сермерсок, Грэнландыя (1963)[32]
Солванг, ЗША (1971)[33]
Тулча, Румынія (1970)[34]
Уруст, Швецыя (2007)[35]
Фрэдрыкстад, Нарвегія (1951)[36]
Фуглафіёрдур, Фарэрскія астравы (1987)[37]
Хайфа, Ізраіль (1972)[38]
Хусавік, Ісландыя
Хэфэй, Кітай (1986)[39]
Эдынбург, Вялікабрытанія (1964)[40][41][…]
Зноскі
- ↑ а б https://nordjyske.dk/nyheder/aalborg/saa-fik-han-borgmesterkaeden-om-halsen-men-allerede-nu-afviser-han-to-store-oensker/4440849
- ↑ FOLK1: Population 1 January, 1 April, 1 July and 1 October by region, sex, age, marital status, ancestry, country of origin and citizenship (англ.)(недаступная спасылка). Statistics Denmark. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 2 мая 2011.
- ↑ http://www.statbank.dk/BY1
- ↑ https://www.statistikbanken.dk/BY1
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/b%C3%BCdelsdorf-tyskland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/nordurthing-island
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/racine-usa
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/rapperswil-jona-schweiz
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/rendalen-norge
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/innsbruck-%C3%B8strig
- ↑ https://www.innsbruck.gv.at/page.cfm?vpath=buergerinnen--politik/innsbruck-international/innsbrucks-partnerstaedte#aalborg
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/almere-holland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/antibes-frankrig
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/varna-bulgarien
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/vilnius-litauen
- ↑ http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/wismar-tyskland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/gdynia-polen
- ↑ https://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/galway-irland
- ↑ https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/karlskoga-sverige
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/lancaster-england
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/lerum-sverige
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/liperi-finland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/orsa-sverige
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/osno-lubuskie-polen
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/pushkin-rusland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/riga-letland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/riihimäki-finland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/rendsburg-tyskland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/nuuk-og-scoresbysund-grønland
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/solvang-usa
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/tulcea-rumænien
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/orust-sverige
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/fredrikstad-norge
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/fuglefjord-færøerne
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/haifa-israel
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/hefei-kina
- ↑ http://www.aalborgevents.dk/venskabsbyer/edinburgh-skotland
- ↑ https://www.edinburghlive.co.uk/news/edinburgh-news/edinburghs-ten-sisters-remarkable-cities-18177349
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ольбарг