Перайсці да зместу

Нук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Нук
грэнл.: Nuuk[1]
дацк.: Godthåb[1]
64°10′30″ пн. ш. 51°44′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Avaaraq S. Olsen[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1721
Вышыня цэнтра 5 м
Часавы пояс UTC-3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 18 326 чал. (1 студзеня 2020)[3]
Афіцыйная мова грэнландская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 31, 32, 33, 34, 35, 36
Паштовы індэкс 3900
sermersooq.gl (грэнландск.)(дацк.)
Паказаць/схаваць карты
Нук (Грэнландыя)
Нук
Нук

Нук (Ну́ўк, дацк.: Nuuk, грэнл.: Nuuk), або Го́тхаб (дацк.: Godthåb) — горад, адміністрацыйны цэнтр самакіравальнай тэрыторыі Грэнландыя ў складзе Каралеўства Даніі, а таксама аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. Да 1979 года афіцыйна ўжывалася назва Готхаб.

Горад заснаваны ў 1728 годзе нарвежскім місіянерам Хансам Эгедэ (Hans Egede), аднак паселішчы на яго месцы існавалі і раней, найстарэйшае з вядомых — 4 200 гадоў таму. У IX—XV стагоддзях у гэтай мясцовасці жылі скандынаўскія каланісты, якія пасля пакінулі паселішча. Таксама тут было летняе месца сустрэчы эскімосаў, якія жылі ў гэтым рэгіёне. Эгедэ прыбыў сюды ў 1721 годзе каб навярнуць у лютэранства 12 мясцовых эскімоскіх сем’яў. Эгедэ даў гораду назву Готхаб (Godthåb), у перакладзе з дацкай мовы «добрая надзея». З 1733 года місіянерамі тут былі Хернхуцкія браты, якія заснавалі місію Новы Хернхут. Цяпер у царкве размешчаны ўніверсітэт і мясцовы архіў. З 1979 года, калі была абвешчана аўтаномія Грэнландыі, горад афіцыйна носіць эскімоскае імя Нук, у тым ліку і на дацкай мове.

Клімат субарктычны. Праз блізкасць Бафінава заліва і цёплага цячэння перапад тэмператур адносна невялікі. Большай часткай года стаіць мінусавая тэмпература, сярэдняя тэмпература найбольш халодных месяцаў −8 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +6,5 °C.

Клімат Нука
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 12,9 13 13,4 13 18,3 21,5 26,3 22 22,8 18,9 16,3 13,2 26,3
Сярэдні максімум, °C −5,5 −6,2 −5,3 −0,9 3,6 8,2 10,9 9,9 6,5 1,9 −1,2 −3,3 1,6
Сярэдняя тэмпература, °C −8 −9 −8,1 −3,7 0,6 4,1 6,5 6,3 3,7 −0,3 −3,4 −6 −1,4
Сярэдні мінімум, °C −10,2 −11,4 −10,3 −5,4 −1,1 2,1 4,2 4,3 2,1 −1,8 −5,2 −7,8 −3,4
Абсалютны мінімум, °C −32,5 −28,5 −27,5 −20 −15 −4 −3,1 −2,5 −6,5 −16,6 −23 −22,8 −32,5
Норма ападкаў, мм 39 47 50 46 55 62 82 89 88 70 74 34 736
Тэмпература вады, °C 0 0 0 1 1 3 4 4 3 2 1 0 2
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]