Перайсці да зместу

Раздан (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Раздан)
Горад
Раздан
арм.: Հրազդան
40°30′ пн. ш. 44°46′ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Марз Катайкская вобласць
Мэр Арам Даніелян
Гісторыя і геаграфія
Ранейшыя назвы Ахта
Вышыня цэнтра 1 675 ± 1 м
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 52 808 чалавек (2001)
Афіцыйная мова армянская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +374 (223)
Паштовыя індэксы 2301-2309

hrazdan.am
Паказаць/схаваць карты
Раздан (Арменія)
Раздан
Раздан

Разда́н (арм.: Հրազդան) — горад у Арменіі ў Катайкскай вобласці. Да 1959 года мястэчка Ахта (арм.: Ներքին Ախտա)[1]. Знаходзіцца на левым беразе верхняга цячэння ракі Раздан. Знаходзіцца на адлегласці 50 км ад Ерэвана. Насельніцтва горада складае 52808 чалавек. Сярэднегадовая тэмпература паветра складае 6 °C, колькасць гадавых ападкаў - 715–730 мм. Раздан з'яўляецца адным з самых дажджлівых гарадоў Арменіі.

Тэрыторыя горада размешчана галоўным чынам у стэпавай ландшафтнай зоне, аточанай рэдкалессем.

Праз тэрыторыю горада працякае рака Раздан і яе прытокі: Цахкадзор і Какавадзор. У межах горада знаходзіцца Ахбюракскае вадасховішча з аб'ёмам у 5 млн м³, здадзенае ў эксплуатацыю ў 1953 годзе.

На невялікай адлегласці ад горада, у басейне ракі Раздан знаходзяцца некалькі радовішчаў: Анкаванскае медзяна-малібдэнавае і золата-жалезаноснае, Меградзорскае поліметалічнае, у тым ліку залатаноснае, Разданскае комплекснае, галоўным чынам адзначанае ўтрыманнем злучэнняў жалеза, тытана, марганца, фосфара і іншых элементаў[2].

Клімат рэзка-кантынентальны з умерана-халаднаватым, дажджлівым летам і даволі халоднай і снежнай зімой. Сумарная колькасць ападкаў у годзе ў сярэднім складае 550—600 мм, вільготнасць — каля 65%.

Абсалютны максімум тэмпературы: +33°С

Абсалютны мінімум тэмпературы: -38°С

Сярэднегадовая тэмпература: 4,8°С[3].

Клімат Раздана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −9 −7,1 −2,6 4,1 9,8 13,3 16,6 16,8 13,2 7,5 0,7 −5,8 4,8
Крыніца: [3]

Зноскі

  • З. Коркодян «Население Советской Армении», 1932 год.
  • О. Тумоян «Разданский район», 1981 год.