Горад Танга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Танга
суахілі: Tanga
Tanga aerial view.JPG
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
224 891 чалавек (2005)
Часавы пояс
Горад Танга (Танзанія)
Горад Танга

Танга — партовы горад у Танзаніі, цэнтр аднайменнага раёна. Насельніцтва раёна 1.642.015 чалавек, горада - 224.891 (2005 год).

Горад Танга знаходзіцца на беразе Індыйскага акіяна, недалёка ад мяжы з Кеніяй, насупраць вострава Пемба, ад якога аддзелены пралівам Пемба. Асноўныя тавары, якія ідуць на экспарт з порта Танга: агава, кава, чай і бавоўна. Важны чыгуначны вузел, які злучае ўнутраныя тэрыторыі Танзаніі з узбярэжжам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).