Тыфарыці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыфарыці
араб. تيفاريتي‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
490 ± 1 м
Насельніцтва
Тыфарыці на карце Заходняя Сахара
Тыфарыці (Заходняя Сахара)
Тыфарыці
Тыфарыці (Заходняя Сахара)
Тыфарыці

Тыфарыці (араб. تيفاريتي‎‎, ісп.: Tifariti, таксама ісп.: Tifarita) — горад-аазіс на паўночным усходзе Заходняй Сахары, цэнтр паўночнай часткі Свабоднай зоны, кантраляванай сіламі Палісарыё і новая фактычная часовая сталіца Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (замест Бір-Лелу раней) з прычыны размяшчэння яе органаў улады. Размешчаны на ўсход ад Мараканскай сцяны і за 15 кіламетраў на поўнач ад маўрытанскай межы. Знаходзіцца паміж горадам Смару (177 км), буйным рэлігійным цэнтрам, заснаваным шэйхам Ма аль-Айнінам[3], і алжырскім горадам Тындуфам (320 км), у ваколіцах якога размешчаны чатыры лагеры бежанцаў з Заходняй Сахары. У Тыфарыці маюцца ўрадавы квартал з будынкам парламента, мячэць, школа, шпіталь і музей. Насельніцтва горада складае каля 3000 чалавек[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тыфарыці быў сезонным горадам-аазісам для жыхароў Заходняй Сахары, арабамоўных бедуінаў, якія кантралююць гэтыя тэрыторыі з часоў Сярэднявечча. У 1912 годзе экспедыцыя Французскага Замежнага легіёна пад камандаваннем капітана Жэрара, якая спрабавала злучыцца з войскамі ў Марока, была знішчаная качэўнікамі-паўстанцамі паблізу Тыфарыці. Пасля горад выкарыстоўваўся іспанскімі каланізатарамі ў якасці ваеннага фарпоста ў пустыні. Паводле сучасных ацэнак, у 1975 годзе насельніцтва Тыфарыці складала 7 тысяч жыхароў. Большасць з іх пакінула горад у 1976 годзе з-за вайны з Марока[5]. У Тыфарыці заўсёды было няшмат пастаянных будынкаў па прычыне качавога ладу жыцця сахарцаў.

Тыфарыці падчас вайны ў Заходняй Сахары[правіць | правіць зыходнік]

Тыфарыці быў месцам некалькіх бітваў падчас вайны ў Заходняй Сахары і служыў ваеннай базай і апорным пунктам для абодвух бакоў у розныя моманты вайны. Горад таксама выкарыстоўваўся ў якасці перавалачнага пункта для сахарскіх бежанцаў на шляху ў Тындуф падчас фазы ўварвання. Па некаторых звестках, у студзені 1976 года ў ваколіцах горада налічвалася да 15 тысяч бежанцаў[6]. У лютым таго ж года горад быў ненадоўга заняты арміяй Марока, але праз два месяцы яна адступіла, а горад у сакавіку 1977 акупавалі сілы Народнай арміі вызвалення Сахары (НАВС). Улетку 1977 года Тыфарыці зноў апынуўся пад кантролем мараканскай арміі, на гэты раз амаль на два гады. У сакавіку 1979 года пасля бітвы пад Тыфарыці горад быў узяты войскамі Палісарыё і НАВС. У 1980-я гады на поўнач ад Тыфарыці была пабудавана Мараканская сцяна, а мясцовасць вакол горада была замінаваная. Міны да гэтага часу ўяўляюць вялікую небяспеку ў такіх раёнах, як Мехайрэс, Тыфарыці і Бір-Лелу, дзе армія Марока праводзіла наступальныя аперацыі ў жніўні-верасні 1991 года. Акрамя таго, варта асцерагацца не разарваных касетных бомбаў, якіх усё яшчэ шмат у гэтых месцах. У жніўні 1991 года, незадоўга да спынення агню, Каралеўскія ВПС Марока неаднаразова бамбілі Тыфарыці, руйнуючы будынкі і студні, у выніку чаго загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Шпіталь Навары.

У перыяд з 1989 па 1991 гады ў горадзе былі пабудаваныя бальніцы і адміністрацыйныя будынкі пры дапамозе замежных агенцтваў, якія садзейнічалі ААН у падрыхтоўцы вяртання сахарскіх бежанцаў і правядзення рэферэндуму па пытанні незалежнасці або інтэграцыі з Марока. Гэтая інфраструктура была разбурана мараканскімі ВПС у жніўні 1991 года, за некалькі дзён да спынення агню.

У 1999 годзе быў урачыста адкрыты «Шпіталь Навары», пабудаваны ў супрацоўніцтве з асацыяцыямі салідарнасці з гэтай іспанскай аўтаномнай супольнасці. У студзені 2001 года пацыенты і абсталяванне шпіталя былі эвакуяваныя з-за пагрозы аднаўлення вайны. У лютым 2006 года шпіталь зноў адкрыўся.

21 мая 2005 года, падчас святкавання 32-гадовай гадавіны стварэння фронту Палісарыё, прэзідэнт САДР, Мухамед Абдэльазіз заклаў першую цагліну ў падмурак будынка парламента САДР (Сахарскі Нацыянальны савет), а таксама першую цагліну ў падмурак новага раёна «Квартал Салідарнасці»[7]. Гэты раён з 150 дамоў, пабудаваны пры дапамозе андалускіх правінцый Севілья і Малага, быў урачыста адкрыты 21 лютага 2007 года, у гадавіну абвяшчэння незалежнасці САДР[8]. 21 снежня таго ж года была адкрыта мячэць.

29 лютага 2008 года пачалося будаўніцтва будынка мэрыі, невялікай плаціны, каб забяспечыць мясцовае насельніцтва вадой[9], і спартыўнага комплексу, што фінансуецца ПАР. 20 ліпеня 2009 года Салек Баба, міністр рэканструкцыі і ўрбанізацыі САДР, наведаў Тыфарыці для ацэнкі працы над будаўніцтвам раёнаў «Тадамун» і «Салам» і міні-завода па апрасненні вады[10]. 30 кастрычніка таго ж года Абдэлькадэр Талеб Умар, прэм’ер-міністр САДР, адкрыў новы раён з 20 дамоў.

Недалёка ад Тыфарыці размешчана узлётна-пасадачная паласа ААН і база міратворчых сіл МААНРЗС.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 2010 па 2012 гады былы міністр САДР Ларабас Саід Джумані быў першым мэрам Тыфарыці[11]. У 2012 годзе яго замяніў Махамед Салем Даях.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2009 года ў горадзе адбылася «Міжнародная канферэнцыя па пытаннях урбанізацыі і рэканструкцыі вызваленых раёнаў». Яе ўдзельнікі падпісалі «Тыфарыцкую дэкларацыю», з трыма асноўнымі мэтамі:

  • Аднаўленне і рэканструкцыя вызваленых раёнаў Заходняй Сахары;
  • Захаванне іспанскай мовы шляхам стварэння Сахарскай акадэміі іспанскай мовы;
  • Садзейнічанне стварэнню універсітэта Тыфарыці[12].

Фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года ў Тыфарыці праводзіцца «ARTifariti» — штогадовая сустрэча мастакоў з розных краін. Мастацкія творы ствараюцца ў горадзе і застаюцца там, у музеі Тыфарыці або на адкрытым паветры.

Археалагічны парк[правіць | правіць зыходнік]

У некалькіх кіламетрах ад Тыфарыці знаходзіцца археалагічны парк «Эркез», які не мае аналагаў у рэгіёне. Там можна ўбачыць сляды вырабу камянёў, якія адносяцца да палеаліту або эпіпалеаліту, магільныя насыпы і больш за сотню пячор з наскальным жывапісам.

Універсітэт Тырыфаці[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 2013 года Sahara Press Service абвясціла, што 23 снежня 2012 года прэзідэнт САДР Мухамед Абдэльазіз выдаў прэзідэнцкі ўказ аб стварэнні першага ўніверсітэта Сахары пад назвай «Універсітэт Тыфарыці». Прэзідэнт таксама прызначыў Хатары Ахмудзі Абдалахі кіраўніком новай навучальнай установы[13].

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года ў Тыфарыці фінішуе «Sahara Bike Race», штогадовая веласіпедная гонка, маршрут якой пачынаецца ў лагеры бежанцаў Эль-Аюн і праходзіць уздоўж Мараканскай сцяны[14].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 2014 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning
  2. http://rgph2014.hcp.ma/file/166326/
  3. Pista número 58: Smara — Tifariti
  4. Navarra ondea en el Sahara — — Diario de Navarra
  5. Marvin Howe, Saharan Guerrillas Roam Freely In Territory Ceded to Moroccans, New York Times, 15 mars 1977.
  6. Surendra Bhutani, Conflict on Western Sahara, Strategic Analysis, 1754-0054, Volume 2, Issue 7, 1978, p. 251—256.
  7. The President of the Republic put the first brick in the new building of the Saharawi Parliament(недаступная спасылка). SPS (22 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2009. Праверана 10-09-2010.
  8. Viviendas con ayuda andaluza Flickr (ісп.)
  9. The President of the Republic inaugurates social projects in Tifariti(недаступная спасылка — гісторыя ). SPS (29 лютага 2008). Праверана 10-09-2010.(недаступная спасылка)
  10. Urbanization of liberated territories, Minister in charge inspects projects in course of execution(недаступная спасылка — гісторыя ). SPS (20 ліпеня 2009). Праверана 11-09-2010.(недаступная спасылка)
  11. El parque del Alamillo de Sevilla se hermana con el huerto de Tifariti en el Sáhara Occidental. El Mundo (24 кастрычніка 2010). Праверана 24-10-2010. (ісп.)
  12. Sahara-Spain: University of the Desert. Universityworldnews.com (7 чэрвеня 2009). Праверана 14-09-2010.
  13. "Establishment of first Saharawi University in liberated Tifariti (presidential decree)". SPS. 2013-02-09. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 23 лютага 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 23 лютага 2022.
  14. Sahara bike race