Перайсці да зместу

Эрбіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эрбіль)
Горад
Эрбіль
сарані ھەولێر
курд.: Hewlêr
36°11′28″ пн. ш. 44°00′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Ірак
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1975 да н.э.
Вышыня цэнтра 385 м[1]
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 846 000 чал. (2015)
Нацыянальны склад курды, асірыйцы
Канфесійны склад мусульмане, хрысціяне, язіды
Афіцыйная мова курдская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 66
Паштовы індэкс 44001
Паказаць/схаваць карты
Эрбіль (Ірак)
Эрбіль
Эрбіль

Эрбіль (араб. اربيل‎, па-курдску: Hawler) — горад у паўночным Іраку, размешчаны на заходнім узгор'і Курдскіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца іракскай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдскай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.

Эрбіль адзін з самых старых гарадоў на свеце, існуюць звесткі аб тым, што горад мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесцях горада знойдзена нават старажытнае паселішча неандэртальцаў. Самыя старыя дакументальныя звесткі адносяць да старажытнага асірыйскага горада Арабіл ці Арабел датуюцца 3 тысячагоддзем да н.э. У асірыйскія часы лічыўся прысвечаным багіні Іштар. У храме Іштар быў аракул: жрыцы, у экстатычным стане, давалі прадказанні; як і ва ўсіх храмах гэтай багіні, жрыцы аддаваліся храмавай прастытуцыі. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбіля, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту.

У часы персідскага валадарства праз горад, вядомы з грэчаскіх крыніц як Арбелы, праходзіла так званая «Царская дарога», якая злучала цэнтр Персідскай дзяржавы з Эгейскім узбярэжжам.

На поўнач ад Арбіла знаходзяцца Гаўгамелы, каля якіх Аляксандр Македонскі ў бітве 331 г. да н.э. перамог войска персаў. Пасля паражэння Дарый III бег праз гэты горад, і саму бітву антычныя гісторыкі завуць Бітвай пры Арбелах.

У III ст. да н.э. — III ст. сталіца невялікага царства Адыябена (або «Арбелітыда»), падуладнага Парфіі, затым увайшоў у якасці сталіцы намесніцтва ў склад дзяржавы Сасанідаў. Адыябена вядома ў яўрэйскай традыцыі тым, што яе кіраўнікі напачатку н.э. прынялі іўдаізм; але асноўнай рэлігіяй насельніцтва да канца антычнасці стала хрысціянства.

З 642 года Эрбиль, разам з усёй Месапатаміяй, трапляе пад уладу арабаў і пачынае ісламізавацца.

У 1258 годзе горад пасля гадавой аблогі захапілі манголы і валодалі ім да 1410 года (гэта значыць да смерці Цімура). Затым ім валодалі недаўгавечныя дзяржавы Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу і шах Ісмаіл Сефевід. У апошняга горад у 1517 годзе аднялі туркі, чыя ўлада захоўвалася роўна 400 гадоў. У лістападзе 1918 года Эрбіль быў заняты англічанамі, якія зрабілі яго сталіцай асобнага губернатарства. З 1921 года ў складзе Ірака.

З 1974 года Эрбіль — сталіца Курдскай аўтаномнай акругі. З 2003 года ўжываецца і курдская назва горада Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдскімі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://it-ch.topographic-map.com/map-z8qztj/Erbil/?zoom=19&center=36.17115%2C43.96853&popup=36.17112%2C43.96855