Эрбіль
| Горад | |
| Эрбіль | |
|---|---|
| сарані ھەولێر курд.: Hewlêr | |
| 36°11′28″ пн. ш. 44°00′34″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1975 да н.э. |
| Вышыня цэнтра | 385 м[1] |
| Часавы пояс | UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Нацыянальны склад | курды, асірыйцы |
| Канфесійны склад | мусульмане, хрысціяне, язіды |
| Афіцыйная мова | курдская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 66 |
| Паштовы індэкс | 44001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Эрбіль (араб. اربيل, па-курдску: Hawler) — горад у паўночным Іраку, размешчаны на заходнім узгор'і Курдскіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца іракскай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдскай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эрбіль адзін з самых старых гарадоў на свеце, існуюць звесткі аб тым, што горад мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесцях горада знойдзена нават старажытнае паселішча неандэртальцаў. Самыя старыя дакументальныя звесткі адносяць да старажытнага асірыйскага горада Арабіл ці Арабел датуюцца 3 тысячагоддзем да н.э. У асірыйскія часы лічыўся прысвечаным багіні Іштар. У храме Іштар быў аракул: жрыцы, у экстатычным стане, давалі прадказанні; як і ва ўсіх храмах гэтай багіні, жрыцы аддаваліся храмавай прастытуцыі. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбіля, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту.
У часы персідскага валадарства праз горад, вядомы з грэчаскіх крыніц як Арбелы, праходзіла так званая «Царская дарога», якая злучала цэнтр Персідскай дзяржавы з Эгейскім узбярэжжам.
На поўнач ад Арбіла знаходзяцца Гаўгамелы, каля якіх Аляксандр Македонскі ў бітве 331 г. да н.э. перамог войска персаў. Пасля паражэння Дарый III бег праз гэты горад, і саму бітву антычныя гісторыкі завуць Бітвай пры Арбелах.
У III ст. да н.э. — III ст. сталіца невялікага царства Адыябена (або «Арбелітыда»), падуладнага Парфіі, затым увайшоў у якасці сталіцы намесніцтва ў склад дзяржавы Сасанідаў. Адыябена вядома ў яўрэйскай традыцыі тым, што яе кіраўнікі напачатку н.э. прынялі іўдаізм; але асноўнай рэлігіяй насельніцтва да канца антычнасці стала хрысціянства.
З 642 года Эрбиль, разам з усёй Месапатаміяй, трапляе пад уладу арабаў і пачынае ісламізавацца.
У 1258 годзе горад пасля гадавой аблогі захапілі манголы і валодалі ім да 1410 года (гэта значыць да смерці Цімура). Затым ім валодалі недаўгавечныя дзяржавы Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу і шах Ісмаіл Сефевід. У апошняга горад у 1517 годзе аднялі туркі, чыя ўлада захоўвалася роўна 400 гадоў. У лістападзе 1918 года Эрбіль быў заняты англічанамі, якія зрабілі яго сталіцай асобнага губернатарства. З 1921 года ў складзе Ірака.
З 1974 года Эрбіль — сталіца Курдскай аўтаномнай акругі. З 2003 года ўжываецца і курдская назва горада Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдскімі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрбіль- Арбела // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.