Ялабуга
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ялабуга (руск.: Елабуга, татар.: Алабуга) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ялабужскага раёна Татарстана. Уваходзіць у Наберажначалнінскую агламерацыю. Насельніцтва 73 630 чалавек (2021 год). Нафтавая прамысловасць, машынабудаванне, прамысловасць будматэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць.
Размешчаны на рацэ Каме. З’яўляецца адным з найстаражытнейшых паселішчаў Татарстана, адзначыўшым сваё тысячагоддзе ў 2007 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Навуковы Савет Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстана вызначыў, што Ялабуга ўзнікла на мяжы X—XI стагоддзяў і сфарміравалася як паселішча гарадскога тыпу каля 1005—1010 гадоў. У XII ст. была пабудавана белакаменная мячэць (Ак-Мячэць) з васьмю вежамі і паўвежамі, падобная да саборных мячэцяў у Біляры і Боўгары і маючая аналагі ў мячэцях-фартэцыях у Сусе (Туніс) і Багдадзе (Ірак).
У пачатку XVII стагоддзя захапіўшыя гэтыя землі маскавіты заснавалі на месцы старажытнай Алабугі сяло Трохсвяцкае. У 1780 годзе імператрыца Кацярына II надала Ялабузе статус павятовага горада Вяцкай губерні, насельніцтва якога на той час складала каля 1 000 чалавек. Росквіт горада прыйшоўся на другую палову XIX ст., дзякуючы дынастыі купцоў-прамыслоўцаў Ушковых, якія ўжо ў 1850 годзе пабудавалі ў Ялабузе першы хімічны завод.
У пачатку XX ст. насельніцтва горада складала 10 000 чалавек. 16 лістапада 1917 года ў горадзе была абвешчана Савецкая ўлада. 2 мая 1919 года горад занялі белагвардзейцы (армія Калчака), але ўжо 25 мая, пад націскам Чырвонай Арміі, пакінулі горад.
У 1921—1928 гг. Ялабуга — цэнтр Ялабужскага кантона, а з 1930 г. — Ялабужскага раёна Татарскай АССР. Падчас Другой сусветнай вайны (1941—1944 гг.) у горадзе знаходзіўся ў эвакуацыі філіял Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама тут жыла і 31 жніўня 1941 года скончыла жыццё самагубствам паэтка Марына Цвятаева.
Пасля вайны ля Ялабугі знайшлі радовішча нафты. У 1985 годзе ў горадзе быў заснаваны Камскі трактара-тэхнічны завод, які ў 1988 г. быў канверсійна перапрафіляваны ў Ялабужскі завод легкавых аўтамабіляў, на пляцоўцы якога ў 2005 г. была заснавана асобая эканамічная зона «Алабуга». 24-26 жніўня 2007 года было адзначана тысячагоддзе Ялабугі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Спаскі сабор
- Ялабужскі Казанска-Багародзіцкі манастыр
- Мячэць
- вуліца Набярэжная — галоўны «фасад» Ялабугі
- Ялабужскае гарадзішча з рэштамі цытадэлі X ст.
- Дом-музей мастака Івана Шышкіна
- Музей-сядзіба Надзеі Дуравай — удзельніцы вайны 1812 года, пісьменніцы
- Музей паэткі Марыны Цвятаевай
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Надзея Дурава — удзельніца вайны 1812 года, пісьменніца
- Марына Цвятаева — паэтка
- Іван Шышкін — мастак
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения муниципальных образований Республики Татарстана начало 2019 года (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.MojGorod.ru/r_tatarstan/elabuga/index.html
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ Оценка численности постоянного населения по городам и районам Республики Татарстан на начало 2004 года
- ↑ http://terrus.ru/cgi-bin/allrussia/v3_index.pl?act=reg&id=16&from=d_er&group=1&year=2005
- ↑ http://terrus.ru/cgi-bin/allrussia/v3_index.pl?act=reg&id=16&from=d_er&group=1&year=2006
- ↑ http://terrus.ru/cgi-bin/allrussia/v3_index.pl?act=reg&id=16&from=d_er&group=1&year=2007
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ Численность и размещение населения республики Татарстан. Итоги всероссийской переписи населения 2010 года Категория:Шаблоны:Подстраницы шаблона Население ]
- ↑ http://www.tatstat.ru/VPN2010/DocLib8/Оценка%20численности%20постоянного%20населения%20на%201%20января%202011г.pdf
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://tatstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/tatstat/resources/a34a46804f041c26ae6abe22524f7e0f/МОчисл2014.pdf — 2014.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://tatstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/tatstat/resources/64ec280049620f14a900ff3fbd401489/МОчисл2019.pdf
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 23 снежня 2021.
- Турыстычны сайт Архівавана 5 сакавіка 2018.