Макензі (горы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горы Макензі)
Jump to navigation Jump to search
Макензі
англ.: Mackenzie Mountains
Макензі
Кіл-Пік
Каардынаты: 63°30′ пн. ш. 129°13′ з. д.HGЯO
Плошча 330782 км²
Даўжыня 937 км
Шырыня 795 км
Найвышэйшая вяршыня гара Кілі-Пік
Вышыня вяршыні 2952 м

Макензі (Канада)
Макензі
Макензі
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Макензі (англ.: Mackenzie Mountains) — горная сістэма на паўночным захадзе Канады, частка ўсходняга пояса Кардыльер Паўночнай Амерыкі. Названа ў гонар А. Макензі.

Абмежавана ракой Піл на поўначы і ракой Саўт-Нахані на поўдні.

Складзена пераважна з асадкавых парод. Ледавіковыя формы рэльефу. Характэрны востраканцовыя вяршыні і стромкія скалістыя схілы, расчлянёныя трогавымі далінамі. На схілах бяруць пачатак шматлікія прытокі ракі Макензі.

Расліннасць: таежныя яловыя лясы, рэдкалессе (да выш. 1200-1500 м), горныя тундры.

Нацыянальны парк Нахані (плошча 476,5 тыс. га) быў заснаваны ў 1972 годзе. Уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]