Перайсці да зместу

Макензі (горы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макензі
англ. Mackenzie Mountains
Кілі-Пік
Кілі-Пік
Краіна
Плошча330 782 км²
Даўжыня937 км
Шырыня795 км
Найвышэйшая вяршыняКілі-Пік 
Найвышэйшы пункт2952 м 
Макензі (горы) (Канада)
Макензі (горы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макензі (англ.: Mackenzie Mountains) — горная сістэма на паўночным захадзе Канады, частка ўсходняга пояса Кардыльер Паўночнай Амерыкі. Названа ў гонар А. Макензі.

Абмежавана ракой Піл на поўначы і ракой Саўт-Нахані на поўдні.

Складзена пераважна з асадкавых парод. Ледавіковыя формы рэльефу. Характэрны востраканцовыя вяршыні і стромкія скалістыя схілы, расчлянёныя трогавымі далінамі. На схілах бяруць пачатак шматлікія прытокі Макензі.

Расліннасць: таежныя яловыя лясы, рэдкалессе (да вышыні 1200—1500 м), горныя тундры.

Нацыянальны парк Нахані (плошча 476,5 тыс. га) быў заснаваны ў 1972 годзе. Уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.